Дабрачынны шпацыр па Траецкім у Мінску

18.05.2022 19:00 - 21:00 помнік Беларусам Замежжа (Траецкая узбярэжная, 4) Бясплатнае

18 траўня экскурсійны праект «Набліжэнне» запрашае на экскурсію «Траецкае: на скрыжаванні мінулага і сучаснага» з Марыяй Цхаўрэбавай.



Дата: 18 траўня

Час: 19.00

Месца збору: каля помніка Беларусам Замежжа, насупраць Траецкай узбярэжнай, 4, Мінск

Траецкае сапраўды лічыцца душой горада. У той, ці іншы час шмат выдатных дзеячоў беларускага нацыянальнага развіцця навукі і культуры жылі і плённа працавалі ў Траецкім. Кожны кавалачак прадмесця мае сваю, асобную гісторыю ў мінулым і сучасным.

Падчас экскурсіі вы даведаецеся:

⁃ які выбітны вучоны адкрыў свету беларусаў;

⁃ як першы народны тэатр высмейваў савецкую ўладу, а яна нічога не магла яму зрабіць;

⁃ каго лічылі «Беларускім Цыялкоўскім», які прадказаў другую сусветную вайну і засваенне космаса;

⁃ чым хварэлі і як лекаваліся жыхары старажытнага Менска;

і шмат іншага!

 Дабрачынныя шпацыры «Набліжэння» накіраваныя на знаёмства з роднымі мясцінамі і спазнаванне сваёй культуры. Па жаданні можна аддзячыць «Набліжэнню» данатам.

Запіс на вандроўку не вядзецца — проста прыходзьце.


Вам можа быць цікава

Выстава Крысціны Мельнік-Субцэльнай «Перад красой тваёй маўчаць» у Мінску

27.01.2026 17:00 - 15.03.2026 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (вул. Леніна, 20)

Выстава «НІВА | Фотаздымкі» ў Беластоку

30.01.2026 18:00 - 26.04.2026 19:00 Ратуша (Rynek Kościuszki, 10)

Ілля Сільчукоў у Н'ю-Ёрку!

07.03.2026 (19:00 - 21:00) Church of Saint John’s in the Village (218 West 11th str.)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ