Дадатковы сеанс мультфільма «Таямніца Келза» на беларускай мове

26.03.2017 17:30 - 17:30 Кінатэатр «Масква» (пр. Пераможцаў, 13) квіткі ў касах кінатэатра

На мінулых выхадных у кінатэатры «Масква» адбылася прэм’ера мультфільма «Таямніца Келза», перакладзенага на беларускую мову пры падтрымцы «Атлант Тэлеком» і velcom. Мультфільм тройчы сабраў аншлаг: у агульнай колькасці прагляды наведалі каля 2 тысяч мінчан.

З улікам шматлікіх запытаў гледачоў партнёры праекта вырашылі яшчэ раз паказаць мультфільм на вялікім экране.У тых, хто не паспеў купіць квіткі на першыя паказы, з’явіўся шанс паглядзець яго ў бліжэйшую нядзелю — 26 сакавіка, у 17:50 у кінатэатры «Масква».

Паказы сусветнага кіно на беларускай мове праходзяць у рамках праекта «Беларускія ўікенды». Фільмы агучваюцца на беларускую мову з удзелам вядомых беларускіх акцёраў: Паўла Харланчука, Ганны Гітрык, Святланы Цімохінай, Алеся Маўчанава і іншых.

Ва ўсім свеце «Таямніцу Келза» паглядзелі мільёны гледачоў, крытыкі адзначылі яго цэлым арсеналам ганаровых узнагарод, у тым ліку намінацыяй за «лепшы анімацыйны фільм» прэміі «Оскар». У беларускай агучцы гэты мультфільм перамог у яшчэ адной адмысловай намінацыі ад гледачоў – «За таленавіты ўнёсак у прасоўванні роднай мовы». Менавіта так яны і пісалі ў сваіх каментарах на форумах пасля паказу з просьбамі паўтарыць мультфільм.

Дадатковы сеанс мультфільма «Таямніца Келза» на беларускай мове адбудзецца 26 сакавіка ў кінатэатры «Масква» па адрасе: праспект Пераможцаў, 13. Падрабязнасці на сайце kinakong.by, квіткі ў касах кінатэатра і на bycard.by.


Вам можа быць цікава

Выстава Юры Шуста «Жывіца* Сонечнае спляценне» ў Варшаве

16.07.2026 19:00 - 27.09.2026 19:00 Zachęta Narodowa Galeria Sztuki (Plac Małachowskiego 3)

ZOO fest ў Мінску

12.09.2026 12:00 - 13.09.2026 20:00 стадыён «Дынама» (вул. Кірава, д. 8/6)

Ідрак Мірзалізадэ ў Гданьску

13.09.2026 (19:00 - 21:00) Pub 107 (Ogarna 107)

Сустрэча з Настай Кудасавай у Мюнхене

14.09.2026 (19:00 - 21:00) Parse Taste&Thought | The Book Store (Schwanthalerstrasse, 137)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ