Дакументальны спектакль «How are you?» у Варшаве

22.04.2023 - 23.04.2023 19:00 - 21:00 Музей Вольнай Беларусі (ul. Foksal, 11) 35 злотых

Выходнымі, 22 і 23 красавіка, беларускі «TEAM THEATRE» грае ў Музеі Вольнай Беларусі спектакль-вербацім «How are you?», які паказвае вайну ва Украіне вачыма мірных жыхароў.



Дата: 22 і 23 красавіка

Час: 19.00 (час мясцовы)

Месца: Музей Вольнай Беларусі, ul. Foksal, 11, Варшава


Тэкст заснаваны на асабістых успамінах і сведчаннях людзей, якія змагаліся за сваё жыццё ва ўмовах вайны. Тут і гісторыі бежанцаў з Кіева і Вінніцы, і досвед эміграцыі ў Румыніі, і ў Германіі, ўзгадваюцца трагедыі Бучы і Марыупаля.

Галасы ўкраінскага і беларускага герояў суседнічаюць з каментарамі расейца, які недзе ў Расеі сочыць за ваеннай прапагандай, не ведаючы, што яго сын памірае на крэйсеры «Масква».

 Стваральнікі назвалі свой спектакль «чытаклем», спалучэннем спектакля і сцэнічнага чытання. Але ж гэта паўнавартасны спектакль, з мінімалістычнай сцэнаграфіяй і ўкраінскімі песнямі ў жывым выкананні.

У тэксце пераплятаюцца тры мовы: украінская, беларуская і руская.

 Квіткі коштам 35 злотых можна набыць па спасылцы.







Вам можа быць цікава

Выстава «Лялькі» ў Віцебску

20.03.2026 16:00 - 30.04.2026 18:00 Ратуша (вул. Леніна, 36)

Фэст «Нефільтраванае кіно» ў Вільні

10.04.2026 (19:00 - 22:00) Zolak Micro Art Residence (Vytenio g. 50D)

«Relikt» у Кракаве

24.04.2026 (20:00 - 22:00) GARAGE PUB (Marszałka Józefa Piłsudskiego 27)

«Relikt» ва Уроцлаве

25.04.2026 (20:00 - 22:00) Alive (Kolejowa 12)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ