Дажынкі ў Азярцы

26.08.2023 13:00 - 14:00 музей народнай архітэктуры і побыту ад 6 рублёў

У суботу, 26 жніўня, у музеі народнай архітэктуры і побыту ў Азярцы святкуюць Дажынкі.



Дата: 26 жніўня

Час: з 13.00 да 14.00 (час мясцовы)

Месца: музей народнай архітэктуры і побыту, Азярцо, Мінскі раён 


Дажынкі на Беларусі здаўна праходзілі ўрачыста і святочна. Гэта кульмінацыйная падзея працоўнага года селяніна. І гэта не дзіўна, бо да зерня і хлеба ставіліся як да вялікай святыні. 

Асноўны сэнс дажыначных абрадаў — падзяка зямлі за ўраджай і забеспячэнне здароўя, дабрабыту на працягу года. 

Абавязковым атрыбутам свята быў апошні сноп і дажыначны вянок, якія дарылі гаспадару. Асноўны сэнс абрадаў на Дажынкі — падзяка зямлі за ўраджай і забеспячэнне здароўя, дабрабыту на працягу года.

Вас чакае: 

Рэканструкцыя абраду «Дажынкі»; 

Майстар-клас па ўборцы ўраджаю сярпом;

Майстар-клас па стварэнні снапа «Гаспадар»; 

Выступленне гурта «Скарбніца традыцый»; 

Беларускія танцы і гульні; Традыцыйныя жніўныя песні.


Кошт квіткоў: для дарослых — 12 рублёў; студэнтаў ды школьнікаў — 6 рублёў; для дашкольнікаў — бясплатна.




Вам можа быць цікава

Выстава «Мастакі еўрапейскага авангарда» ў Віцебску

25.06.2026 10:00 - 30.08.2026 17:00 Музей гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча (вул. Марка Шагала, 5А)

Максім Знак у Берліне

24.07.2026 (19:30 - 21:00) Haus der Statistik (унутраны двор пад дахам) (Otto-Braun-Straße 70-72)

Майстар-клас Андрэя Саўчанкі «Прастора маналогу» ў Познані

25.07.2026 (18:00 - 20:00) Centrum Kultury Zamek (Nowa Scena) (ul. Święty Marcin 80/82)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ