Дажынкі ў Азярцы

27.08.2022 15:00 - 16:00 музей народнай архітэктуры і побыту (Мінскі раён) 8,50 рублі

Заўтра, 27 жніўня, у музеі народнай архітэктуры і побыту ў Азярцы святкуюць Дажынкі.



Дата: 27 жніўня

Час: з 15.00 да 16.00 (час мясцовы)

Месца: музей народнай архітэктуры і побыту, Азярцо, Мінскі раён 


Дажынкі на Беларусі здаўна праходзілі ўрачыста і святочна. Гэта кульмінацыйная падзея працоўнага года селяніна. І гэта не дзіўна, бо да зерня і хлеба ставіліся як да вялікай святыні.


Абавязковым атрыбутам свята быў апошні сноп і дажыначны вянок, якія дарылі гаспадару. Асноўны сэнс абрадаў на Дажынкі — падзяка зямлі за ўраджай і забеспячэнне здароўя, дабрабыту на працягу года.


Вас чакае:

Рэканструкцыя абраду «Дажынкі»;

Майстар-клас па ўборцы ўраджаю сярпом;

Майстар-клас па стварэнні снапа «Гаспадара»;

Выступленне гурта «Скарбніца традыцый»;

Беларускія танцы і гульні;

Традыцыйныя жніўныя песні.


Кошт квіткоў: для дарослых — 8,50 рублі; студэнтаў ды школьнікаў — 4,50 рублі; для дашкольнікаў — бясплатна.




Вам можа быць цікава

Інсталяцыя #FramedInBelarus у Празе

11.06.2026 19:00 - 14.09.2026 19:00 Нацыянальная галерэя Прагі (Вялікая зала), палац кірмашоў (Dukelských Hrdinů 530/47,)

Нямое кіно пад жывую музыку ў Мінску

24.06.2026 (19:00 - 21:00) кінатэатр «Цэнтральны» (пр-т Незалежнасці, 13)

Купалле пад Сіэтлам

24.06.2026 (19:00 - 21:00) Tolt-MacDonald Park & Campground (31020 NE 40th St)

Купалле ў Нацпарку «Прыпяцкі»

04.07.2026 (09:00 - 23:00) Музей пад адкрытым небам

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ