Дэма-клас па мазаіцы "Гульня мармуру" ў Мінску

25.10.2025 13:00 - 15:00 Галерэя Шчамялёва (вул. Рэвалюцыйная, 10) 20 рублёў

У суботу, 25 кастрычніка, у галерэі Шчамялёва адбудзецца экскурсія і дэма-клас па мазаіцы "Гульня мармуру" ў межах выставы мазаікі і вітражу "Па канонах прыгажосці".



Калі на выставе "Па канонах прыгажосці" вы чытаеце анатацыі пад неверагодна прыгожымі творамі, зробленымі з маленькіх каляровых квадрацікаў, вы сустракаеце пералік самых розных матэрыялаў: мармур, шкло, смальта, люстэрка, траверцін, сланец, серабрыт, галька. 

❓ Якім жа чынам адбываецца цудоўнае пераўтварэнне жменькі каляровых каменчыкаў і шкельцаў у складаны і гарманічны выраб? 
❓ А колькі патрэбна на гэта часу? 
❓ А што такое "сучасная кладка", "прамы набор", "адваротны набор"? 

Адказы на гэтыя і іншыя пытанні па стварэнні мазаікі вы атрымаеце на экскурсіі і дэма-класе, які правядзе выкладчыца студыі "HomoFaber", мастачка Таццяна Пасюціна.

Таксама вы ўбачыце прэзентацыю, якая раскажа аб гісторыі мазаікі ад старадаўней Грэцыі да Візантыі.

Працягласць - 2 гадзіны. 

Квіткі - 20 рублёў дарослым, 15 рублёў студэнтам і пенсіянерам, школьнікам - 10 рублёў

Запісвайцеся праз мэйл artgalleryminsk@gmail.com.


Вам можа быць цікава

Выстава Наталлі Борд «Воля добрая, як хлеб» у Кракаве

12.10.2025 (18:00 - 18:00) Музей Яна Паўла II (ul. Totus Tuus, 30)

Фэст KULOK у Варшаве

25.10.2025 (18:00 - 21:00) Przychodnia і Syrena Skłot (Księdza Ignacego Jana Skorupki 6 і Wilcza, 30)

Танцавальная вечарына ў Вільні

26.10.2025 (17:00 - 19:00) Музей імя Івана Луцкевіча (Vilniaus, 20)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ