Фэст KULOK у Варшаве

25.10.2025 18:00 - 21:00 Przychodnia і Syrena Skłot (Księdza Ignacego Jana Skorupki 6 і Wilcza, 30) Данаты

У суботу, 25 кастрычніка, у Варшаве ладзяць фэст KULOK.



KULOK - гэта  пляцоўка для музыкі, тэатра, візуальнага мастацтва і адукацыйных сустрэч. 

Мэта імпрэзы - падтрымаць палітвязняў і людзей з анкалагічнымі захворваннямі, а таксама стварыць прастору свабоднага самавыяўлення і ўзаемнай падтрымкі.

Сярод музычных удзельнікаў - гурты Dzieciuki, Atesta, Torn, артыст Mandzik

Паэт Артур Камароўскі прэзентуе зборнік «Анатомія», актрыса Вольга Каралёнак - трасянкавую камедыю «Гдзе прэзідзент?», рэжысёр Арцём Лобач - фільм «Дом там, дзе я?». 

Даследчык і падарожнік Аляксандр Гойшык правядзе лекцыю пра трохгадовае ругасветнае падарожжа. 

Таксама пройдзе паказ серыялу «Чин-Чины в Мундирах» і гутарка з сустваральнікам фільму Змітром Есяневічам.

У межах фестываля адбудзецца мастацкая выстава “Цень” (куратар - Яраслаў Кірвель). 

Праект даследуе схаваныя эмоцыі і ўнутраныя супярэчнасці чалавека праз вобраз, колер і рух.

Удзел бяруць таксама Yaraslau Kirvel, Sierafimus, Arcemij Kopach, Serbski Nož, Alex Atyasov, Ztinavl, Cimur Cienišau.

Будзе прадстаўлены фотапраект «Жыццё як панк-рок» (Аляксандр Валодзін, Іван Новаш).

Вядучыя падзеі - мастак і куратар Яраслаў Кірвель і музычная журналістка Марына Савіцкая.


Уваход - данаты.


Вам можа быць цікава

Выстава пісанкі «Знакі жыцця» ў Мінску

25.02.2026 18:00 - 21.03.2026 20:00 музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5)

Выстава Уладзіміра Цярэшчука “Вокны. Прысвячэнне жанчыне" ў Мінску

03.03.2026 (18:00 - 19:00) галерэя "Універстэт культуры" (Кастрычніцкая плошча, 1)

"Жывая бібліятэка" ў Вільні

07.03.2026 (12:00 - 16:00) Новы корпус ЕГУ (Savanorių pr. 28)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ