«ДОСВЕД, ЯКІ НЕ ПЕРАДАСІ»: цыкл імпрэз да Дзядоў у Гродне

05.11.2022 - 25.11.2022 15:00 - 21:00 арт-прастора «ANLO» (вул. П. Пестрака, 36) Бясплатнае

5 лістапада, у суботу, у Гародні распачынаецца серыя імпрэз праекту «ДОСВЕД, ЯКІ НЕ ПЕРАДАСІ», які доўжыцца да 25 лістапада. Тычыцца ён досведу сустрэчы са смерцю — у розных яго праявах.



Дата: з 5 па 25 лістапада

Месца: арт-прастора «ANLO», вул. П. Пестрака, 36, Гродна


Беларускія аўтары дзеляцца сваім досведам судотыку са смерцю, уяўленнем пра яе, сваімі страхамі і спосабамі іх пераадолення, каб дапамагчы гледачу адрэфлексаваць гэтую цяжкую тэму.

Насычаная праграма ўключае сустрэчы з псіхолагамі, мастацкую выставу, майстар-класы ды іншае — шукайце ў адмысловым пасце.


Вось, напрыклад, некаторыя імпрэзы:

5 лістапада а 19-й — адкрыццё выставы «Досвед, які не перадасі»;

8 лістапада — майстар-клас па стварэнні масак з мастачкай Таццянай Калач;

10 лістапада — сустрэча з фатографкай Святланай Несцярэнка пра гісторыю гарадзенскіх могілак;

22 лістапада — лекцыя Таццяны Калач «Пахавальныя абрады беларусаў».


На ўсе імпрэзы абавязковая рэгістрацыя па нумары +375292814749.




Вам можа быць цікава

Шпацыр «Як прырода выжывае ў бетоне» ў Варшаве

06.09.2026 (12:00 - 14:00) ля Ратонды PKO (Marszalkowska 100/102)

Спектакль «Радзіва Прудок» у Варшаве

22.09.2026 (19:00 - 20:40) Terminal Kultury Gocław (ul. Jana Nowaka-Jeziorańskiego 24)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ