Другі «Дзень вышыванкі» — 13 снежня ў Палацы Мастацтва

Палац Мастацтваў (вул. Казлова, 3) Бясплатнае
13 снежня «Арт Сядзіба» пры падтрымцы Беларускага саюзу мастакоў праводзіць «Дзень вышыванкі» — другі ў гэтым годзе фестываль беларускай культуры. Свята пройдзе яшчэ больш маштабна ў мінскім Палацы Мастацтва (вул. Казлова, 3).
13 снежня з 15.00 да 22.00 ў холе Палаца Мастацтва будзе працаваць кірмаш традыцыйных і сучасных вышыванак, адзення і сувеніраў ад папулярных моладзевых брэндаў, разнастайных вырабаў рамеснікаў і майстроў, а ў гэты час у канферэнц-залі будуць праходзіць майстар-класы, конкурсы, прэзентацыі ды музычныя выступы беларускіх гуртоў.

Уваход на мерапрыемства вольны.

Праграма фэстывалю «Дзень вышыванкі» складаецца з трох частак, якія будуць адбывацца паралельна цягам фестывалю:

— адукацыйная:
 прэзентацыя па гісторыі і тэхналогіі вырабу вышыванкі;
майстар-класы па ткацтву, выцінанцы ды іншых народных рамёствах;
лекцыі па этнаграфіі, народным і сучасным мастацтве;
— забаўляльная:
зона беларускіх настольных гульняў;
нацыянальныя бодзі-арт і тату;
раздача стужак з беларускім арнаментам;
шматлікія конкурсы і падарункі;
музычны канцэрт беларускіх гуртоў;
іншыя цікавосткі.
— кірмаш:
будуць прадстаўленыя вышыванкі, вопратка і адзенне з народным арнаментам, упрыгожванні і сувеніры з нацыянальным каларытам ад беларускіх вытворцаў.
Арганізатары чакаюць прапановы ад майстроў, профільных спецыялістаў, этнографаў, ткачоў, рамеснікаў, гуртоў, музыкаў ды іншых для напаўнення праграмы адукацыйнай і забаўляльнай частак на e-мэйл:artsiadziba@gmail.com ці па нумару: +375297828881.

Для ўдзелу ў кірмашы на «Дні вышыванкі» запрашаюцца вытворцы вышыванак, іншай беларускай вопраткі, упрыгожванняў і сувеніраў з нацыянальнымі беларускімі адметнасцямі.
Заяўку для гандлю на кірмашы да 8 снежня (уключна) можна падаць тут: www.bit.ly/dzienvyshyvanki
Сачыце за навінамі па падрыхтоўцы  «Дня вышыванкі» можна ў падзеях у сацыяльных сетках:

Вам можа быць цікава

Выстава выцінанак Кацярыны Масэ ў Мінску

21.11.2025 18:30 - 29.01.2026 19:00 Музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13)

NAVIBAND у Познані

14.12.2025 (20:00 - 23:00) Klub Pod Minogą (Feliksa Nowowiejskiego 8)

„Калядны спеўны курс“ у Варшаве!

22.12.2025 (00:05 - 23:59) Беларускі Моладзевы Хаб (Dożynkowa 6A)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ