Лекцыя «Узбраенне на беларускіх землях ад ранняга Сярэднявечча да ХVІІ стагоддзя» ў Мінску

16.07.2026 19:00 - 21:00 музей Lidbeer (Зала Мадэрн) (вул. Рэвалюцыйная, 32) Бясплатнае
У чацвер, 16 ліпеня, у музеі «Lidbeer» адбудзецца лекцыя па гісторыі Беларусі.

Гэтым разам тэма — «Узбраенне на беларускіх землях ад ранняга Сярэднявечча да ХVІІ стагоддзя».

  • Што рабіла нашага воіна непераможным у розныя часы?

  • Як мянялася яго зброя і абарона пад уплывам Захаду і Усходу?

Лектар правядзе вас праз стагоддзі вайсковага рамяства: ад першых жалезных мячоў да магутных цэльнакаваных даспехаў, ад тактыкі пяхоты да стратэгіі кавалерыйскіх атак.

Вы даведаецеся, з чаго насамрэч рабілася зброя і якія сакрэты хаваюць старажытныя даспехі.

Лектар — Юрый Усціновіч, інтэрпрэтатар гісторыі Сярэднявечча, які раскажа пра князя-ваўкалака, паглыбіць вас у атмасферу сярэднявечных міжусобіц, паходаў і інтрыг.

Уваход вольны. Замаўляйце месца загадзя па тэлефоне +375(29)623-32-32.




Вам можа быць цікава

«Літаратурная экспедыцыя» ў Мінску

30.08.2026 (15:00 - 17:00) Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. М. Багдановіча, 13)

«Мая свабода п’яная і танчыць аголенай» у Берліне

17.09.2026 (19:00 - 21:30) PANDA platforma (Knaackstraße 97 (im kleinen Hof der Kulturbrauerei))

Спектакль «Радзіва Прудок» у Гданьску

29.09.2026 (19:00 - 20:40) Teatr Szekspirowski (Wojciecha Bogusławskiego 1)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ