Дударскі клуб – Траістая музыка

15.04.2015 18:30 - 21:00 Jack Club (вул. Няміга, 4) 50 000 рублёў

Мінулым разам сярэднявечная Маразуля нанесла жэстачайшы ўдар, і ніякія фінскія тролі не змаглі гэтаму зашкодзіць. А ў бліжэйшую сераду да нас завітае прадстаўнік сьветлага боку Сілы: адзін з галоўных джэдаеў дудовай галактыкі і айцец беларускага дудовага рэнесансу майстар Алесь Лось з капэляй сваёй “Тры А” што завецца.

То бок чакаюць вас, юныя падаваны, ня толькі дуды, але і цымбалы са скрыпкамі. Трэба сказаць, што традыцыйны дыятанічныя цымбалы — гэта вам не акадэмічная музыка, гэта ўмець трэба. Таксама магчымы дэсант аўтэнтычнага цымбаліста і іншыя прызы-сюрпрызы.

Ну і як звычайна на вечарынах Дударскага Клубу штосераду — шарыкі-фанарыкі, шмат імправізацыі, беларускіх і буржуінскіх танцаў, цёплых абжыманцаў, сяброўскае атмасферы і ненапружнага баўленьня часу пад дуды, скрыпкі, цымбалы, бубны, баўгаркі, перфаратары і іншыя народныя інструменты народаў Галактыкі. І да прэбудзе із вамі Полька-Карэлафінка!

15 красавіка, серада, Jack Club, вул. Няміга 12

Уваход 50 тыс. (уключаны алкагольны ці безалкагольны напой на выбар). Квіткі толькі на месцы.

Клуб адчынены з 18:30, пачатак пасьля 19:00.

Пра ўмовы бясплатнага ўваходу для музыкаў і халяўныя напоі тут:https://vk.com/dk_2015?w=wall-87796085_44


Вам можа быць цікава

Выстава «Маляваная душа» ў Мінску

11.06.2026 16:00 - 31.08.2026 18:00 галерэя «Лабірынт», Нацыянальная бібліятэка (пр-т Незалежнасці, 116)

Выстава «Ад роднае зямлі...» у Мінску

08.07.2026 18:00 - 30.08.2026 18:00 мінская абласная бібліятэка (вул. Гікалы, 4)

Выстава Алена Трысцень «Пра лес» у Гродне

16.07.2026 17:30 - 17.08.2026 19:00 КЦ «Фестывальны» (вул. Тэльмана, 4)

Кніжны клуб з Альгердам Бахарэвічам у Варшаве

27.08.2026 18:30 - 28.08.2026 20:00 Букіністка (ul. Smulikowskiego 4 °C)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ