Дваровы канцэрт Лявона Вольскага

15.06.2019 19:00 - 21:00 Lidbeer bar (вул. Незалежнасці, 58а) ад 20 рублёў
Шаноўныя сяброўкі і сябры, апошнія часы склалася традыцыя раз на год граць сэрыю акустычных канцэртаў: з рознымі праграмамі, складамі, але ва ўтульнай атамсфэры, у цесным коле, зь лімітаванай колькасьцю мейсцаў. Ёсьць свой антураж у гэтых невялікіх акустыках. 

Гэтай вясной мы зрабілі толькі адзін акустычны канцэрт у неадчыненым бары на рамонце. Плянавалі зрабіць яшчэ некалькі, але цяжка было вызначыцца зь мейсцам і фарматам, а паўтарацца не хацелася. 

З наступленьнем лета вырашылі ўсё ж зрабіць апошні канцэрт сэзона акустычным і на сьвежым паветры, але ў самым цэнтры Менска. У дворыку бара Lidbeer. Чакаем на нефармальную атмасфэру, паддоны, піва, а самі рыхтуем аб’ёмную праграму і шэраг сюрпрызаў. Якіх – трохі пазней. Калі ў каго ёсць дома гітары, дудкі, бубны – рыхтуйце…

15 чэрвеня, 19.00 

Lidbeer bar (Незалежнасці, 58а)

Квіткі на Bezkassira.by: 20 – першыя 50, 25 – наступныя, 30 – у дзень канцэрта (пры наяўнасьці).

Інфалінія: +375336611432


Вам можа быць цікава

Выстава Іллі Гічана «53/27» у Мінску

03.05.2025 18:00 - 02.06.2025 19:00 галерэя «Арт Фабрыка» (вул. Свярдлова, 2)

Прэм’ера спектакля «STATUS» у Варшаве

18.05.2025 (18:00 - 20:00) прастора «MIT» (Stalowa, 36)

Саша Філіпенка ў Дзюсельдорфе

28.05.2025 (19:00 - 21:00) Stiftung Gerhart-Hauptmann-Haus (Bismarckstraße 90)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ