Дыскусія «Новая Беларусь: ад пратэста да кабінета» ў Варшаве і анлайн

18.08.2022 17:00 - 19:00 MediaPort і анлайн Бясплатнае

У чацвер, 18 жніўня, Belarus in Focus у партнёрстве з Прэс-клубам, беларускай экспертнай сеткай «Наша думка» і Беларускім інстытутам стратэгічных даследаванняў (BISS) ладзіць новую сустрэчу экспертна-аналітычнага клуба.



Дата: 18 жніўня

Час: 17.00 (час мінскі; 16.00 па варшаўскім часе)

Месца: MediaPort, Варшава і анлайн


Гэтым разам абмяркуюць Новую Беларусь. Два гады таму «Новая Беларусь» была канцэптам, які беспрэцэдэнтна мабілізаваў грамадства ў агульным імкненні да палітычных пераменаў. Сёння «Новая Беларусь» — канферэнцыя палітыкаў і актывістаў у выгнанні, якія часам канфліктуюць адзін з адным.


Вось пра што пойдзе гаворка:

Якія стратэгічныя дасягненні супернікаў Лукашэнкі за апошнія два гады? Каму і чаго ўдалося дабіцца?

Што паказала канферэнцыя «Новая Беларусь» і якой будзе канфігурацыя беларускай палітычнай альтэрнатывы бліжэйшым часам?

Чаго можна чакаць ад фармавання пераходнага кабінета?


У сустрэчы бяруць удзел:

Андрэй Казакевіч — доктар паліталогіі;

Валер Карбалевіч — кандыдат гістарычных навук, палітычны аглядальнік;

Роза Турарбекава — кандыдат гістарычных навук, незалежны эксперт.


Мадэратары — Вадзім Мажэйка і Антон Рулёў.


Працоўныя мовы дыскусіі — беларуская, руская.


Сустрэча пройдзе афлайн і анлайн. Рэгіструйцеся па спасылцы і пазначайце ў анкеце зручны для вас фармат удзелу.


Калі раней вы не былі ўдзельнікам экспертна-аналітычных клубаў, Арганізатары просяць вас расказаць пра сваю матывацыю.


Звярніце ўвагу, што далучыцца да сустрэчы пасля пачатку анлайн-трансляцыі не атрымаецца.




Вам можа быць цікава

Выстава «Графічныя афарызмы Міхаіла Лісоўскага» ў Мінску

17.03.2026 16:00 - 31.12.2026 17:00 Музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13)

Выстава шэдэўраў Парыжскай школы ў Мінску

26.06.2026 10:00 - 30.08.2026 18:00 палац мастацтваў (вул. Казлова, 3)

Купалле ў Гальшанах

27.06.2026 (19:00 - 23:00) ------------

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ