Дыскусія «Паўстанне 1863 года. Спадчына двух народаў?» у Варшаве

21.05.2026 16:30 - 18:30 Цытадэль (Skazańców 25) Бясплатнае
У чацвер, 21 траўня, у Варшаве адбудзецца польска-беларуская дыскусію «Паўстанне 1863 года. Спадчына двух народаў?»

Ладзіць яе Музей Вольнай Беларусі разам з Музеем Незалежнасці Польшчы ладзіць у прасторы X Павільёна Варшаўскай Цытадэлі.

Паўстанне 1863 года стала адным з тых момантаў, калі беларусы і палякі разам змагаліся за годнасць, права на голас і свабоду.

Прайшло больш за 160 гадоў, але гісторыя палітычных рэпрэсій, турмаў і пераследу працягваюццца ў нашай краіне і сёння. Тысячы беларусаў знаходзяцца за кратамі за тыя ж ідэалы, што і героі 1863 года.

У праграме:

  • 16:30 — выступ групы гістарычных рэканструктараў «Invictus 1863»
  • 17:00 — дыскусійная панэль з удзелам польскіх і беларускіх экспертаў

Мадэратарка дыскусіі — Blanka Ciborowska, старшыня Маладзёжнай рады Музея Незалежнасці Польшчы

  • 18:00 — прэзентацыя выставы Музея Вольнай Беларусі «Галасы з-за кратаў».

Месца сустрэчы — Цытадэль, дзе чакалі прысуду паплечнікі Каліноўскага.

Мэта сустрэчы — нагадаць пра людзей, якія сёння плацяць сваёй свабодай за права думаць і жыць без страху.

Уваход вольны. Рэгіструйцеся па спасылцы.



Вам можа быць цікава

Выстава «НЦСМ: выбранае» ў Мінску (12+)

11.06.2026 12:00 - 23.08.2026 20:00 НЦСМ (пр-т Незалежнасці, 47)

Батлейка «Бураціна» ў Мінску (3+)

13.06.2026 (12:00 - 14:00) кінатэатр «Піянер»

Вечар джазавай музыкі ў Мінску

13.06.2026 (16:00 - 18:00) музей-майстэрня Заіра Азгура (вул. Азгура, 8)

Света Бень у Мюнхене

27.06.2026 (20:00 - 22:00) Einstein Kultur (Einsteinstraße 42)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ