Спектакль «Блукаючыя агні» ў Вільні

17.05.2026 17:00 - 20:00 «Vileišio18N» (2-гі паверх) (P. Vileišio g. 18N) 13 EUR
У нядзелю, 17 траўня, тэатральны праект «Блукаючыя» грае псіхадэлічны спектакль-загадку «Блукаючыя агні».

Будуць два паказы — у 17.00 і 19.00.

Вы — не назіральнік. Вы — унутры таямніцы. Унутры сумневаў. Унутры святла, якое можа аказацца падманам. Унутры туману, які можа аказацца адказам на пытанні.

У псіхіятрычнай лякарні воляю лёсу апынуліся 6 рознахарактарных герояў: доктар Алетэя і яе пяцёра пацыентаў.

Хто яны і чаму апынуліся ў адным месцы?

Блукаючыя агні — містыка-псіхалагічны трылер, прасякнуты пошукам сапраўдных прычын эмацыйных перажыванняў герояў.

Тут ёсць месца ўзвышанага чыстага кахання і рамантыцы, юрлівасці і фанабэрыі, страху і роспачы, лютасьці і гневу, пачуццю віны і гору страты.

Аднаактавы спектакль, напоўнены сэнсамі, сімваламі, знакамі — загадка, якую гледачу трэба будзе разгадаць, пражыўшы разам з галоўнымі героямі ўвесь спектр эмоцый і пачуццяў.

А ў атмасферу спектакля глядач будзе беражліва і плаўна пагружаны яшчэ да пачатку дзеянняў на сцэне, з самага моманту адкрыцця дзвярэй тэатральнай пляцоўкі.

Працягласць — 1 гадзіна.

Спектакль паказваецца на рускай мове.

Тэатральны праект «Блукаючыя» — інклюзіўная каманда, аб’яднаная гарачай любоўю да сцэны і лёсам змушанай эміграцыі з Беларусі і Украіны па палітычных матывах.

Квіткі коштам ад 13 еўра бярыце па спасылцы.



Вам можа быць цікава

Выстава Дар’і Пунтус «Sancta Natura» ў Мінску

22.05.2026 18:00 - 21.06.2026 18:00 галерэя ДК (вул. Герцэна, 2а)

«Халаднік-фэст» у Суле

13.06.2026 14:00 - 14.06.2026 19:00 парк гісторыі Сула (Стаўбцоўскі раён)

Купалле на Паўночным моры

20.06.2026 16:00 - 21.06.2026 00:10 Blow Beach House in Kijkduin (Zandmotorpad, 2554 GK Den Haag)

Купалле ў Варшаве

21.06.2026 (16:00 - 20:00) Praska Plaża Miejska

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ