Дыскусія «Спадчына Станіслава Шушкевіча» анлайн і афлайн у Варшаве

12.05.2022 16:00 - 18:00 Mediaport Belarus Бясплатнае

12 траўня адбудзецца анлайн-сустрэча экспертна-аналітычнага клуба, прысвечаная палітычнай і грамадскай спадчыне Станіслава Шушкевіча, які нядаўна сышоў ад нас.



Дата: 12 траўня

Час: 16.00 (час варшаўскі)

Месца: Mediaport Belarus, Варшава


Разам з запрошанымі спікерамі ўдзельнікі абмяркуюць палітычную і інтэлектуальную спадчыну Станіслава Шушкевіча:

Што стала галоўнымі дасягненнямі Шушкевіча, а чаго ў яго не атрымалася?

Як можна ацэньваць яго ролю ў палітыцы Беларусі, зыходзячы з гістарычнай перспектывы?

Якія высновы кожны з нас можа зрабіць на прыкладзе Станіслава Шушкевіча?

У сустрэчы возьмуць удзел:

Анатоль Лябедзька, дэпутат Вярхоўнага Савета Беларусі 12-га і 13-га склікання;

Юры Дракахруст, палітычны аглядальнік;

Віталь Цыганкоў, палітычны аглядальнік.

Працоўныя мовы дыскусіі — беларуская, руская.

Арганізатары плануюць весці відэазапіс дыскусіі. Chatham House Rule прымяняецца па папярэднім апавяшчэнні, такія фрагменты выступаў будуць выдаленыя з відэазапісу.

Рэгістрацыя па спасылцы.


Вам можа быць цікава

Выстава «Паэзія звычайнага. Прыгажосць простых рэчаў» у Магілёве

02.07.2026 10:00 - 13.09.2026 17:00 Музей В. К. Бялыніцкага-Бірулі (вул. Ленінская, 37)

Выстава Юры Шуста «Жывіца* Сонечнае спляценне» ў Варшаве

16.07.2026 19:00 - 27.09.2026 19:00 Zachęta Narodowa Galeria Sztuki (Plac Małachowskiego 3)

«Страшна і смешна» ў Вільні

22.08.2026 (17:00 - 19:00) Беларускі дом у Вільні (Vilniaus g. 20)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ