• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша

АФІША

Іншае Мінск

Дыскусія “Як зараз пісаць гісторыю сваёй краіны?”

Пачатак: 25.05 (18:30)
Канец: 25.05 (18:30)
Гатэль Crowne Plaza
(Мінск, вул. Кірава, 13)
Кошт: Уваход вольны
Google

У межах VІ-й Мінскай канферэнцыі Інстытута “Палітычная сфера”  пад назвай “Эвалюцыя ці дэвальвацыя: праблема дэмакратычнага парадку ва Усходняй Еўропе” (25-27 мая) запрашаем наведаць 25 мая публічную дыскусію “Як зараз пісаць гісторыю сваёй краіны?”. Месца правядзення – гатэль Crowne Plaza (вул. Кірава, 13), пачатак дыскусіі – 18.30. Уваход вольны, запрашаюцца ўсе ахвотныя!

Праблема адлюстравання мінулага сваёй супольнасці пранізвае гісторыю ад пачаткаў існавання. Яшчэ “бацьку гісторыі” Герадота абвінавачвалі ў тым, што ён няправільна апісваў гісторыю элінаў, бо паказваў іх дрэнныя ўчынкі. Ці мы мусім рабіць з мінулага падставу для нацыянальнага гонару, ці мы будзем шукаць найперш гераічныя дзеі, засяроджвацца на велічы продкаў, выбудоўваць повязь часоў з сучаснай нацыяй? Ці важней усё ж займацца крытычнай рэканструкцыяй, улічваць складанасці і супярэчлівасці, засяроджвацца на розных формах супольнасцей?

Для Беларусі, як і для большасці краін Усходняй Еўропы, гісторыя стала ледзь не асноўным інструментам нацыянальнага будаўніцтва, але ці не шкодзіць гэтай самой гісторыі як навуковай дысцыпліне? Ці не вядзе гэта да ізаляцыі ад сусветнай навукі, якая базуецца на крытычным падыходзе, і да адпаведнай навуковай і метадалагічнай дэградацыі? Зараз, калі ў нашым рэгіёне ўзмацніліся хваляванні і турботы наконт існавання ўласнай дзяржаўнасці, гісторыя яшчэ больш набывае набывае палітычнае значэнне. Знайсці баланс паміж патрыятычным і крытычным вымярэннем становіцца ўсё больш складаней. Але можа ён усё ж магчымы? Шукаць яго будуць у супольным абмеркаванні выбітныя гісторыкі з Беларусі, Літвы, Польшчы і Расіі.

Удзельнікі дыскусіі:

Лукаш Адамскі – доктар гісторыі, намеснік дырэктара Цэнтра польска-расійскага дыялогу і паразумення (Польшча)

Валянцін Голубеў – доктар гістарычных навук, Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (Беларусь)

Русціс Камунтавічус – доктар гісторыі, дырэктар Інстытута ВКЛ, Універсітэт Вітаўта Вялікага (Літва)

Іван Курылла – доктар гістарычных навук, Еўрапейскі ўніверсітэт у Санкт-Пецярбурзе (Расія)

Мадэратар дыскусіі – Аляксей Ластоўскі, кандыдат сацыялагічных навук, супрацоўнік Інстытута “Палітычная сфера” (Беларусь – Літва).


« Папярэдняя падзея
Наступная падзея »

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Тэст для вандроўнікаў па Беларусі
    • Топ-3 смешных выпадкаў з Янкам Купалам
    • Цяжкая праца, сціплая ежа, гарэлка: жыццё сялян вачыма Сыракомлі
    • Якой бачылі Беларусь у замежнай літаратуры
    • Пара перастаць называць польскім, літоўскім, рускім тое, што належыць беларусам
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип