Праект «Дыяфільм live» — гэта вечары паказаў дыяфільмаў, ужывую агучаных акцёрамі і музыкамі. Удзельнікі праекта ўзнаўляюць «рытуальную» атмасферу дыяпрагляду, знаёмяць з дыяфільмамі савецкага часу на вялікім экране ў новай інтэрпрэтацыі. «Дыяфільм live» — гэта акцёрскія і музычныя рашэнні, жывая музыка, шумавая агучка, яскравая аўдыёвізуальная дзея.
«Дыяфільм live» — гэта гульня сэнсаў, сімвалаў, алюзій, скрыжаванне часоў, пасланне з мінулага ў будучыню.
«Казкі ў фармаце 18х24» – праграма дыяфільмаў для дарослых (16+), якая ўключае народныя і аўтарскія, добрыя і наіўныя, крыху дзіўныя казкі. У дыяфільмах зліліся цікавыя і часцяком нечаканыя ўвасабленні творчых ідэй мастакоў і пісьменнікаў савецкага часу. Статычныя малюнкі з падтэкстоўкай на падсветленай прасціне ў паўзмроку пакоя – ідэальны набор для феерычных падарожжаў па псіхадэлічных светах савецкага мастацтва. Хто не глядзеў дыяфільмы ў дзяцінстве, той або занадта малады, або шмат чаго страціў.
«Казкі на плёнках» (3+) – праграма дыяфільмаў для дзяцей: інтэрактыў, жывая агучка і музыка, тэатр у прамені праектара.
***
Чытаюць, спяваюць і шумяць акцёры:
Алена Гіранок
Наталля Ляванава
Аляксандр Яфрэмаў
Антон Макуха
Музычнае рашэнне: Андрэй Еўдакімаў
За праектарам: Віктар Красоўскі
Працягласць: 90 хв.
Уваход: free donation
***
Паказы:
«Казкі ў фармаце 18х24» (16+)
8 снежня, «Цэнтр Кола» (зав. Чкалава, 16). Пачатак а 19.00.
Адкрыта папярэдняя рэгістрацыя на мерапрыемства, бо колькасць месцаў абмежаваная. Падрабязнасці тут: https://vk.com/dia_mogilev
Дзіцячыя паказы:
8 снежня, «Казкі на плёнках» (3+), тайм-кафэ «Неба» (вул. Ленінская, 7), 12.00
Запіс па тэл. +375(44)4615667
9 снежня, «Казкі на плёнках» (3+), дзіцячы цэнтр «Ай, да Я!» (вул. Гагарына,52а), 12.00
Запіс па тэл. +375(29)2435137