ПАДЗЕЯ ДНЯ: Дзень беларускай вайсковай славы святкуюць у Варшаве

08.09.2022 18:00 - 21:00 Музей Вольнай Беларусі (ul. Foksal, 11) Бясплатнае

8 верасня ў Варшаве святкуюць Дзень беларускай вайсковай славы.



Дата: 8 верасня

Час: 18.00 — акцыя, 19.00 — імпрэза (час мясцовы)

Месца: Музей Вольнай Беларусі, ul. Foksal, 11, Варшава


А 18-й далучайцеся да акцыі і шэсця, якое стартуе ад помніка Каперніку і рушыць да калоны Жыгімонта. У акцыі возьмуць удзел гурты «23.34», «Belarusian Truestory», а таксама Музычны Рух Варшавы.

 А з 19-й гадзіны ў Музеі Вольнай Беларусі — святочная імпрэза.

Вось што вас чакае:

19.00 — відэалекцыя пра беларускі вайсковы гонар мінулых і сучасных часоў ад аб’яднання «Шляхетны Звяз».

Пасля будзе святочны канцэрт з удзелам вось якіх музыкаў:

«Літы талер»

«23:34»

Алесь-Францішак Мышкевіч і гурт «The Superbullz»

фолк-метал гурт «ZNICH».

А таксама можна будзе выпрабаваць сябе ў спартыўных спаборніцтвах.

Падчас імпрэзы можна будзе набыць цішоткі ды сувеніры з сімволікай і падтрымаць тым Полк Каліноўскага.

Уваход вольны.




Вам можа быць цікава

Выстава «Прастора вечных сэнсаў» у Віцебску

15.07.2026 15:00 - 20.09.2026 18:00 мастацкі музей (вул. Леніна, 32)

Выстава «Марк Шагал. Над горадам» у Віцебску

16.07.2026 16:00 - 14.09.2026 18:00 Ратуша (вул. Леніна, 36)

Слава Камісаранка ў Варшаве (18+)

17.09.2026 (20:00 - 22:00) беларускі клуб Stand Up Lokal (Noakowskiego 16)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ