Ініцыятыва «Непаслухмяныя дзеці кастрычніка» агучыла паэму Мойшэ Кульбака

Паэма «Райсн» Мойшэ Кульбака з’явіліся на канале праекта «Непаслухмяныя дзеці кастрычніка».

«Rajsn»

«Райсн» — так на ідыш называлі Беларусь тутэйшыя габрэі. Калі б для Райсн існавала геаграфічная мапа, яна б з большага супадала з мапай Беларусі. Райсн — гэта зямля, на якой гнаны ўладамі еўрапейскіх імперый народ знайшоў супакой, дабрабыт і пэўную будучыню. Ад таго Райсн так нагадвае ідылічную краіну, вырай, у якім здзяйсняюцца самыя смелыя, і адначасова самыя звычайныя мары і летуценні простага чалавека.

Паэма Мойшэ Кульбака поўная любові, прыгажосці, пяшчоты і добрага гумару. Яна пра тое, якім чароўным можа быць звычайнае жыццё на звычайнай зямлі, калі толькі гэтая зямля — Беларусь-Райсн.