Дзень драніка ў Дудутках

14.10.2023 13:00 - 18:00 музейны комплекс «Дудуткі» (Пухавіцкі раён, Мінская вобл.) ад 10 рублёў
 

У суботу, 14 кастрычніка, у музейным комплексе «Дудуткі» — Дзень драніка.



Дата: 14 кастрычніка

Час: з 13.00 (час мясцовы)

Месца: музейны комплекс «Дудуткі», в. Пціч, Пухавіцкі раён, Мінская вобл. 


Абяцаюць знаёмства з Дудуткаўскім дранікам!


 Даведаецеся шмат цікавага пра беларускую бульбу, паспытаеце дзівосныя прысмакі, а таксама будзеце весела гарцаваць і гарэзліва танцаваць з дранікам у левай руцэ і з чарачкай у правай.

 У праграме:


 Пляцоўка «Ля сыраварні» 

З 13.10 вас чакаюць традыцыйныя танцы, песні, выпрабаванні ды гульні 

14.20 Грандыёзная бойка «Хуткаснае паяданне дранікаў» 

Месцаў абмежавана; узрост удзельнікаў — 12+. 

Рэгістрацыя на ўдзел — на месцы з 13.00 да 13.30. Пераможцы атрымаюць смачныя падарункі! 

З 14.50 вас зноў чакаюць песні ды танцы, гульні ды выпрабаванні.


Пляцоўка «Летняя кухня» 

13.00 — 13.50 і 14.00 — 15.00 — шоу-праграма і майстар-клас ад шэф-поваркі і эксперткі беларускай кухні Алены Мікульчык:

 інтэрактыўная лекцыя па гісторыі бульбы;

 інтэрактыўная гульня на веданне беларускай кухні з падарункамі;

 майстар-клас па прыгатаванню пірожных з бульбы; 

дэгустацыя вырабленых пірожных. 


Пляцоўка «Яблыневы сад» 

13.30 — 14.00 і 15.30 — 16.00 Дэгустацыя-частаванне фірмовага сыра і напоя Дудутак. 

Ды шмат чаго іншага. 


Квіткі — 20 рублёў дарослым, 10 рублёў школьнікам, а дашкольнікам уваход вольны.





Вам можа быць цікава

Выстава Сяргея Арышчанкі і Алены Ліпінскай «Зрух» у Мінску

17.04.2025 19:00 - 18.05.2025 19:00 галерэя ДК (вул. Герцэна, 2а)

Гурт «Relikt» у Варшаве

16.05.2025 (19:30 - 21:00) VooDoo Club [сцэна 2] (Aleja Prymasa Tysiąclecia 48A)

NAVIBAND у Варшаве

24.05.2025 (20:00 - 22:00) PROGRESJA (Fort Wola 22)

Спектакль «Зэкамерон» у Цюрыху

31.05.2025 (17:00 - 19:00) Theater Stok Zürich (Hirschengraben 42)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ