Дзень годнасці ў Гданьску

09.08.2026 15:00 - 19:00 ------------ Бясплатнае
9 жніўня, у Дзень Годнасці, беларусы збяруцца ў Гданьску, каб выказаць салідарнасць з тымі, хто працягвае змагацца за свабодную Беларусь.
Сярод гасцей сёлетніх урачыстасцяў: журналістка Кацярына Андрэева, гераіня пратэстаў 2020 года, чыя гісторыя натхніла рэжысёрку Мару Тамковіч на стварэнне фільма «Пад шэрым небам», і акторка Аляксандра Вайцэховіч.

Праграма:

• 15:00 — Марш годнасці — супольная акцыя супраць рэпрэсій у Беларусі (Długi Targ, фантан Нептуна)
• 16:00 — «Колеры супраціву» — віртуальная выстава (зімовы сад Europejskie Centrum Solidarności, партэр, Plac Solidarności 1)
• 17:00 — «Пад шэрым небам» — паказ фільма і гутарка (зала-аўдыторыя Europejskie Centrum Solidarności, Plac Solidarności 1) 

Пасля кінапаказу адбудзецца размова з рэжысёркай, журналісткай і выканаўцай галоўнай ролі.

Патрабуецца квіток (бясплатны).






Вам можа быць цікава

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ