Дзень гульняў у Гродне

27.08.2022 12:00 - 19:00 ГЦ «Трыніці» (пр-т Янкі Купалы, 87) Бясплатнае

27 жніўня ў гандлёвым цэнтры «Трыніці» можна будзе пагуляць у тую самую прыстаўку «Дэндзі» з дзяцінства, паскакаць за Супермарыё ці нарубіцца на плэйстэйшн у GTA 5.



Дата: 27 жніўня

Час: 12.00

Месца: ГЦ «Трыніці», пр-т Янкі Купалы, 87, Гродна 


Камп’ютарны клуб «MAGENTA» ладзіць дзеля гэтага адмысловы фэст.


Вас чакае:

Фіналы турніраў па дысцыплінах Dota 2 і CS:GO;

Вялікая зона гульнявых прыставак (у тым ліку і рэтра);

Віртуальная рэальнасць у зоне VR ад VRGRODNOCLUB;

Зона магіі ад папулярнай картачнай гульні MAGIC the Gathering.

Мноства настольных гульняў на любы густ.

Разыгранкі падарункаў ад камп’ютарнага клуба і партнёраў фэста.

Прыходзьце перамагчы дракона!




Вам можа быць цікава

Выстава «Рухаўскія дываны» ў Мінску

03.06.2026 18:00 - 28.06.2026 19:00 галерэя «Цэнтр», мінская абласная бібліятэка (вул. Гікалы, 4)

Куратарская экскурсія па выставе Алеся Родзіна «Экалагічная дысперсія» ў Мінску

24.06.2026 (19:00 - 21:00) музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13)

Купалле пад Сіэтлам

24.06.2026 (19:00 - 21:00) Tolt-MacDonald Park & Campground (31020 NE 40th St)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ