У суботу, 21 сакавіка, у музеі гісторыі беларускай літаратуры святкуюць Дзень паэзіі з Мацеем Бурачком.
Завітвайце адзначыць Сусветны дзень паэзіі і 186-ы дзень народзінаў Мацея Бурачка!
Так атрымалася, што гэтыя даты супадаюць: у 1840-м — на свет з’явіўся Францішак Багушэвіч, а ў 1999-м — ЮНЕСКА заснавала сусветнае паэтычнае свята.
14:00 — лекцыя даследчыка Змітра Юркевіча «Радаводныя таямніцы і сяброўскія сувязі Францішка Багушэвіча» (8 рублёў)
15:00-17:30 — майстар-клас Ганны Сілівончык «Вышыўка па фотаздымках» (5 рублёў)
15:00-17:30 — майстар-клас Ірыны Князевай па роспісе сурвэтак у стылі маляванкі «Dudka białaruskaja» (5 рублёў)
16:00-17:00 — Майстар-клас па беларускай лацінцы (5 рублёў)
17:30 — куратарская тэматычная экскурсія Валянціны Кароткінай па выставе «Адкуль узяўся Бурачок?..» (10 рублёў)
Наведаць усе актыўнасці можна за 25 рублёў. Лекцыя, адзін з майстар-класаў і экскурсія — 20 рублёў.