Дзень роднай мовы з Аляксандрам Чарнухам у Сан-Францыска

23.02.2025 16:30 - 19:00 (770 Altair Avenue) Бясплатнае


У нядзелю, 23 лютага, у Сан-Францыска адзначаюць Дзень роднай мовы сустрэчай з журналістам і пісьменнікам Аляксандрам Чарнухам.





Абяцаюць захапляльную лекцыю ад летапісца беларускай музычнай гісторыі, пісьменніка, заснавальніка і вядоўцы ютуб-канала «Міністэрства Сепультуры».

Хочаце ведаць, адкуль у Беларусі два намінанты на Грэмі?

Ці чулі вы, як электрык, тынкоўшчык, і зваршчык з Беларусі сталі самым папулярным расейскамоўным гуртом у гісторыі?

Спадар Аляксандр таксама раскажа пра свой шлях пісьменніка і зачытае ўрыўкі са сваіх твораў.

 Вас таксама чакаюць конкурсы пра беларускую мову і разыгранка: адзін з прызоў — квіткі на канцэрт «Молчат дома» у Окландзе.

 Руслан Малахоўскі заспявае пад гітару песні па-беларуску на вершы Сяржука Сокалава-Воюша.


Уваход вольны. Рэгіструйцеся па спасылцы.



Вам можа быць цікава

Дзень роднай мовы ў Варшаве

22.02.2025 (15:00 - 17:00) прастора «Робім разам» (pl. Konstytucji, 6)

Спектакль «Канец паўкабана» ў Варшаве

05.04.2025 (17:00 - 19:00) Тэатр Komuna Warszawa (Ul. Emilii Plater 31)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ