Да дня роднай мовы завод «Луч» выпусціў лімітаваную калекцыю гадзіннікаў «Мова», прысвечаную Уладзіміру Караткевічу

«Сёння пачынаецца старт продажаў калекцыі «Мова». У гэтым годзе яна прысвечаным выбітнаму чалавеку, класіку беларускай літаратуры ХХ стагоддзя, паэту, празаіку, драматургу, публіцысту, перакладчыку і сцэнарысту— Уладзіміру Караткевічу. Мы ганарымся нашай гісторыяй, шануем і ўслаўляем беларускую культуру, асаблівую каштоўнасць для нас мае мова, літаратурная спадчына», — адзначаюць стваральнікі гадзінніка.

Hadzinnik

Гадзіннік адлюстроўвае самога пісьменніка. У кожным элеменце характар гэтага выбітнага чалавека. Нержавеючая сталь, як постаць, залатое матавае пакрыццё, сапфіравае шкло і механізм — «Луч-2209», як удумлівы погляд, што ведае значна больш, чым астатнія. Нязменная класіка з крока рамнём і спражкай-матылём. Ён такі ж строгі, стрыманы, але акрыляны ідэяй.

Цыферблат упрыгожыла цытата Уладзіміра Караткевіча: «Мова, прыгожае пісьменства, паэзія, музыка — сродак сувязі між думамі людзей, вышэйшы сродак». Радкі, якія будуць напамінаць аб галоўным, натхняючы на большае.

Hadzinnik

Паводле прэс-рэліза