Дзень святога Кірылы Тураўскага ў Н’ю-Ёрку

13.05.2023 - 14.05.2023 10:00 - 14:00 царква св. Кірылы Тураўскага Бясплатнае

Гэтымі выходнымі, 13 і 14 траўня, у Н’ю-Ёрку святкуюць Дзень святога Кірылы Тураўскага.



Дата: 13 траўня

Час: імша — 10.00 (час мясцовы)

Месца: царква св. Кірылы Тураўскага ў Квінсе, 104-29 Atlantic Avenue, Richmond Hill, NY


Дата: 14 траўня

Час: імша — 10.00 (час мясцовы)

Месца: сабор св. Кірылы Тураўскага у Брукліне, 401 Atlantic Avenue, Brooklyn, NY


Гэтае свята мае асаблівае значэнне для Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай царквы (БАПЦ), у складзе якой дзейнічаюць храмы, што носяць імя Кірылы Тураўскага. Адзін у Таронта і два ў Нью-Ёрку — у Брукліне і Квінсе, але на адной і той жа вуліцы — Атлантык Авэню.

Царква Св. Кірылы Тураўскага ў Квінсе, якая належала да Усяленскага Патрыярхату, далучылася да БАПЦ толькі сёлета. Прапануюць адсвяткаваць і гэта!

Адчыніць сумеснае святкаванне храм у Квінсе 13 траўня. Адбудзецца імша, а пасля — сяброўская сустрэча з пачастункам у грамадскай зале.

У нядзелю, 14 траўня, святкаванне пераймае храм у Брукліне. Будзе таксама імша ды сяброўскія размовы з пачастункам.

То прыходзьце і вы святкаваць!


Уваход, канешне ж, вольны.




Вам можа быць цікава

Акустычны гіг у Варшаве

19.06.2026 (18:00 - 21:00) Beer Station Praga (ul. Ząbkowska 5)

Кава з гісторыкамі ў Варшаве

21.06.2026 (15:00 - 17:00) Музей Вольнай Беларусі (Foksal 11)

Купалле пад Сіэтлам

21.06.2026 (15:00 - 17:00) Tolt-MacDonald Park & Campground (31020 NE 40th St)

Стэндап Пашы Залуцкага ў Дрэздэне

27.06.2026 (20:00 - 22:00) Venue, The Miners Coffee Altstadt (Annenstraße 4)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ