Дзень усіх закаханых у Дукорскім маёнтку

17.02.2024 - 18.02.2024 11:00 - 17:00 Дукорскі маёнтак (вул. Школьная, 15) Бясплатнае

17 і 18 лютага ў Дукорскім маёнтку чакаюць усіх закаханых адзначыць цудоўнае свята і насалодзіцца рамантычнай атмасферай у гістарычным месцы!


Дата: 17 і 18 лютага

Час: 11:00 (час мясцовы)

Месца: а/г Дукора, вул. Школьная, 15, 222840, Мінская вобл., Пухавіцкі раён

Вас чакае*:

12.00 — экскурсія-знаёмства з гісторыяй маёнтка;

12.30 — анімацыйная экскурсія «Закаханая нявеста»;

13.00 — лекцыя-квіз «Шлюбныя і любоўныя стасункі на тэрыторыі Беларусі: са старажытных часоў да нашых дзён» з падарункамі для самых разумных;

13.30 — «Цір купідона»- тэматычны лучны цір;

14.00 — бясплатны майстар-клас па роспісе пернікаў-валянцінак**;

14.30 — бясплатны майстар-клас па стварэнні тэматычнай паштоўкі з выцінанкай**;

15.00 — музычная культура беларусаў: агляд традыцыйных музычных інструментаў і старажытныя парныя танцы;

15.30 — спальванне «Сэрца развітання»***;

15.40 — экскурсія па рамесных майстэрнях.

З 11.00 да 13.00, а таксама з 14.00 да 16.00 — прагляд фільмаў на тэму любові і кахання ў розных праявах (музей, першы паверх).

*у праграме магчымыя змены.

** колькасць месцаў абмежаваная. Удзел ажыццяўляецца па жывой чарзе. Папярэдні запіс не патрэбен.

***на працягу дня Вы зможаце пакінуць памятныя рэчы з мінулых стасункаў або пажаданні пра зносіны цяперашнія ў «Сэрца развітання». Напрыканцы святкавання мы разам спалім сэрца, каб агонь прынес чысціню і спакой ў думкі і душу, дапамог увайсці ў новы жыццёвы этап.

Уваходны квіток на тэрыторыю комлпексу:

— да 7 гадоў — бясплатна,
— з 7 да 18 гадоў — 10 руб.,
— ад 18 гадоў — 20 руб.

Зніжка 10% для падпісчыкаў нашых сацыяльных сетак.

Даведкі па тэлефонах: +375 (44) 707-77-64, +375 (33) 357-77-64.


Вам можа быць цікава

Выстава «Фарба Лаб. Агонь. Вада» ў Гродне

19.02.2026 09:00 - 18.03.2026 20:00 выставачная зала (вул. Ажэшкі, 38)

Паказ фільма «Случай с пацаном» у Вільні

05.03.2026 (19:00 - 21:00) Zołak Micro Art Residence (Vytenio gatvė 50d)

Вечар джазавай музыкі ў Мінску

06.03.2026 (18:00 - 20:00) музей-майстэрня Заіра Азгура (вул. Азгура, 8)

Імпрэза да 8 сакавіка ў Мінску

07.03.2026 (16:30 - 18:30) музей Максіма Багдановіча (вул. Багдановіча, 7а)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ