Дзень Волі ў Філадэльфіі

25.03.2023 17:00 - 22:00 Lithuanian Music Hall (2715 E Allegheny Ave) Бясплатнае

У суботу, 25 сакавіка, завітвайце на святкаванне Дня Волі ў Філадэльфіі!



Дата: 25 сакавіка

Час: з 17.00 да 22.00 (час мясцовы)

Месца: Lithuanian Music Hall 2715 E Allegheny Ave, Philadelphia


Bеlarus FREEDOM-Philadelphia падрыхтавала фестываль-канцэрт з жывой мызыкай, гульнямi і інтэрактыўнымi станцыямi.


СТАНЦЫЯ ГIСТАРЫЧНАЯ
Цiкавiцеся гiсторыяй Беларусi? Жадаеце ведаць, адкуль прыйшоў БЧБ? Забыліся, як была створана БНР? Тады вам сюды.

СТАНЦЫЯ МУЗЫЧНАЯ
Акрамя беларускiх музыкаў для вас выступяць некалькi рок-гуртоў з iншых краiнаў. А тых, хто пасля канцэрта зможа яшчэ стаяць на нагах, DJ D*MARK закалыша сваiм магутным беларускім трэк-лiстом.

СТАНЦЫЯ СПАРТЫЎНАЯ
Цi ёсць у нас тут рыцары ракеткі і шарыка? Калi гэта вы, то вас чакаюць сярод удзельнiкаў BEL Ping-Pong BATTLE. 


СТАНЦЫЯ ДЗIЦЯЧАЯ
Пакуль бацькi вывучаюць гiсторыю i рэжуцца ў пін-понг, конкурсы, гульнi, face painting, дзетак чакаюць шакаладны фантан і іншыя забаўкі. 

СТАНЦЫЯ МАСТАЦКАЯ
У кожным беларусе хаваюцца Малевiч і Шагал. Дайце ж ім волю! Малюйце!

СТАНЦЫЯ ДАБРАЧЫННАЯ
Уладзiмiр Цыгановiч, Мiкола Статкевіч, Сяргей Ціханоўскі, Ігар Лосік, TOR BAND i яшчэ больш за 1700 iншых палiтвязняў пакутуюць зараз у турмах. Лiст з пажаданнем, квiток у кіно для дачкi палiтвязня альбо кошык прадуктаў для яго матулі — гэта тое малое, што мы можам зрабiць для іх.

СТАНЦЫЯ СМАЧНАЯ
Дранiк і смятанка грэюць душу кожнага беларуса. А калi дадаць да iх шкварку і мачанку, бургеры і хот-догi ды келіх добрага піва, то святкаванне можна лiчыць удалым.


Вядучы — Сяргей Курыленка.



Карацей, не прапусціце, каб не шкадаваць пасля! 





Вам можа быць цікава

Выстава Івана Русачака «Рух не па коле» ў Гродне

07.05.2026 17:30 - 24.05.2026 17:00 выставачная зала (вул. Ажэшкі, 38)

Кніжны клуб з тоні лашдэн у Варшаве

16.05.2026 (17:00 - 19:00) Букіністка (ul. Smulikowskiego 4C)

«Polyn» у Варшаве

29.05.2026 (19:00 - 21:00) Klub Mechanik (Ludwika Narbutta 87)

Фэст «Мюнхеншчына-2026» пад Мюнхенам

29.05.2026 (19:00 - 21:00) Jugendzeltplatz Schwaighölzl (Neuburg an der Donau, Мюнхеншчына)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ