Дзень Волі ва Уроцлаве

24.03.2023 - 25.03.2023 16:00 - 22:00 ------------ Бясплатнае

Беларусы Уроцлава святкуюць Дзень Волі! Расказваем, што будзе!




24 сакавіка, у пятніцу, раім наведаць дэбаты «Z Widokiem na Białoruś» з удзелам Аляксандра Мілінкевіча, Уладзіміра Някляева і прафесара Мікалая Іванова.



Дата: 24 сакавіка

Час: 16.00 (час мясцовы)

Месца: Biuro Parlamentu Europejskiego we Wrocławiu, ul. Widok 10, Уроцлаў 

Вось што абмяркуюць:


Што цяпер насамрэч адбываецца ў Беларусі і як цяперашні міжнародны кантэкст уплывае на сытуацыю ў краіне?


Ці міжнародная супольнасць адрознівае прыгнечаных беларусаў ад рэжыму ў Беларусі?


Як Еўрасаюз можа падтрымаць дэмакратычныя змены ў Беларусі?


Ды іншыя пытаннечкі абмяркуюць.


Па гэтай спасылачцы будзе анлайн-трансляцыя, далучайцеся.



У суботу, 25 сакавіка а 16-й, беларусы Уроцлава збіраюцца на святочнае шэсце.

Рушаць ад пляца Вольнасці да Рынкавай плошчы. Бярыце сцягі, святочны настрой і далучайцеся!

Дата: 25 сакавіка

Час: 16.00 (час мясцовы)

Месца збору: пляц Вольнасці, Уроцлаў ⠀


У 18.30 не прапусціце вечар паэзіі Уладзіміра Някляева.

Уваход вольны!

Дата: 25 сакавіка

Час: 18.30 (час мясцовы)

Месца: Wrocławski Dom Literatury, Przejście Garncarskie 2, Уроцлаў


Ну а ў 20.00 працягвайце святкаваць на канцэрце «Дзень Волі Незалежнай Беларусі».

Граюць WARSAW FREEDOM ORCHESTRA і NaviBand!

Трошку квіточкаў коштам 70 злотых яшчэ ё па спасылцы.

Дата: 25 сакавіка

Час: 20.00 (час мясцовы)

Месца: Stary Klasztor, ul.J.E.Purkyniego 1, Уроцлаў





Вам можа быць цікава

Музычны фестываль «Пойма» ў Віцебску

28.08.2026 12:00 - 29.08.2026 23:00 пляцоўка для пляжнага футбола (парк Віцьба)

Сустрэча з Настай Кудасавай у Празе

10.09.2026 (19:00 - 21:00) Cafe Time Music – Kavárna Muzea Hudby (Karmelitská 2, 118 00 Malá Strana)

«Мая свабода п’яная і танчыць аголенай» у Берліне

17.09.2026 (19:00 - 21:30) PANDA platforma (Knaackstraße 97 (im kleinen Hof der Kulturbrauerei))

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ