«Джазавыя вечары» ў Мінску – юбілейны сезон!

17.06.2017 20:00 - 20:00 Канцэртная пляцоўка ля Ратушы (Плошча Свабоды) Уваход вольны

10, 17 і 24 чэрвеня ў Мінску каля Ратушы адбудуцца канцэрты пятага сезону праекта «Джазавыя вечары з Банкам БелВЭБ», на якіх выступяць музыкі з ЗША, Нідэрландаў, Францыі, Чылі, Туніса, Туркменістану і Беларусі. Пачатак мерапрыемстваў у 20:00, уваход вольны .

Стартаваўшы ў 2013 годзе, «Джазавыя вечары» хутка сталі адным з улюбёных мерапрыемстваў мінчан. Удзел лепшых музыкаў з розных краін і асаблівая атмасфера летняга горада забяспечылі кожнаму выступу шматтысячны аншлаг. Менавіта «Джазавыя вечары» падарылі Мінску фармат штотыднёвых канцэртаў на вольным паветры ў цэнтры сталіцы.

У праграме пятага сезону вакальныя і інструментальныя выступы розных стыляў і напрамкаў: этна-джаз, класічны джаз, свінг, арыентал-джаз, ф’южан, джаз-фанк, джаз-соўл, модэрн-джаз, мэйнстрым, рытм-энд-блюз, кантэмпарары і іншых. Арганізатарамі мерапрыемства ў гэтым годзе выступаюць Мінгарвыканкам і канцэртная агенцыя «4А-Івэнт». Генеральны партнёр фестывалю – ААТ «Банк БелВЭБ».

17 чэрвеня сваю праграму прадставіць  бас-гітарыст Крысціан Галвэз (Чылі), пераможца прэміі Altazor як лепшы джазавы выканаўца Лацінскай Амерыкі ў 2000 і 2004 гадах, а таксама намінант American Music Awards 2005, які выступіць з трубачом Крысціанам Куцюруфо (Чылі) і бубначом Назарам Рэджэпавым (Туркменістан). Таксама гледачоў чакае сустрэча з канцэртным аркестрам Барыса Мягкова (Беларусь) і «Трыа Канстанціна Гарачага» (Беларусь).

Праграма канцэрту 24 чэрвеня тут.


Вам можа быць цікава

Выстава відзікаў у Мінску

24.04.2025 11:00 - 25.05.2025 18:00 Лошыцкі маёнтак (Лошыцкі парк)

Выстава «Вясновыя напевы» ў Брэсце

25.04.2025 17:00 - 11.05.2025 19:00 Брэсцкі абласны грамадска-культурны цэнтр (вул. Савецкая, 54)

Майстар-клас па вырабе лялькі-падарожніцы ў Гомелі

10.05.2025 (12:00 - 14:00) філіял Веткаўскага музея (пл. Леніна, 4а)

Света Бень у Празе

16.05.2025 (20:00 - 22:00) Klub Betlémská (Betlémské nám. 1/169)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ