«Джазавыя вечары» ў Мінску – юбілейны сезон!

24.06.2017 20:00 - 20:00 Канцэртная пляцоўка ля Ратушы (Плошча Свабоды) Уваход вольны

10, 17 і 24 чэрвеня ў Мінску каля Ратушы адбудуцца канцэрты пятага сезону праекта «Джазавыя вечары з Банкам БелВЭБ», на якіх выступяць музыкі з ЗША, Нідэрландаў, Францыі, Чылі, Туніса, Туркменістану і Беларусі. Пачатак мерапрыемстваў у 20:00, уваход вольны .

Стартаваўшы ў 2013 годзе, «Джазавыя вечары» хутка сталі адным з улюбёных мерапрыемстваў мінчан. Удзел лепшых музыкаў з розных краін і асаблівая атмасфера летняга горада забяспечылі кожнаму выступу шматтысячны аншлаг. Менавіта «Джазавыя вечары» падарылі Мінску фармат штотыднёвых канцэртаў на вольным паветры ў цэнтры сталіцы.

У праграме пятага сезону вакальныя і інструментальныя выступы розных стыляў і напрамкаў: этна-джаз, класічны джаз, свінг, арыентал-джаз, ф’южан, джаз-фанк, джаз-соўл, модэрн-джаз, мэйнстрым, рытм-энд-блюз, кантэмпарары і іншых. Арганізатарамі мерапрыемства ў гэтым годзе выступаюць Мінгарвыканкам і канцэртная агенцыя «4А-Івэнт». Генеральны партнёр фестывалю – ААТ «Банк БелВЭБ».

24 чэрвеня музычную эстафету падхопіць Кліўленд Джонс (ЗША) – спявак, кампазітар, які выконвае сімбіёз госпелу, рытм-энд-блюзу, фанку і традыцыйнага джазу, уладальнік бязмежных вакальных магчымасцяў і тытулу «Адкрыццё году» ад аўтарытэтнага сайта SoulTracks.com. Таксама выступяць: кампазітар, гітарыст, лютніст і спявак Набіль Хэмір (Туніс), вакальны квартэт Minsk Voices (Беларусь), Premier Orchestra (Беларусь).


Вам можа быць цікава

Выстава Аляксандра Бублікава «Цішыня. Арт-партрэт» у Мінску

11.09.2026 18:00 - 04.10.2026 17:00 галерэя Савіцкага (пл. Свабоды, 15)

Прэзентацыя графічна-паэтычнага альбома «Тутэйшы дзэн» у Вільні

17.09.2026 (19:00 - 21:00) Віленскі беларускі музей імя Луцкевіча (Vilniaus 20)

Лайтовы ў Гродне

18.09.2026 (21:00 - 23:00) Five-No (Вялікая Траецкая, 46)

Спектакль «Радзіва Прудок» у Варшаве

22.09.2026 (19:00 - 20:40) Terminal Kultury Gocław (ul. Jana Nowaka-Jeziorańskiego 24)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ