Дзіцячы фестываль «КолерФест»

04.06.2016 - 09.06.2016 08:00 - 17:00 Дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту (Мінскі р-н, п.Азярцо) Бясплатнае

У праграме фестывалю:

Горад рыцараў

Акунуцца ў эпоху сярэднявечча, адчуць сябе далікатнай прынцэсай ці смелым воінам? Або ўбачыць сапраўдны рыцарскі турнір? Як вы лічыце, у Вас атрымаецца кінуць сякеру далей за сярэднявечнага асілка, ці стрэліць з лука або арбалета дакладней чым лучнік? А можа вы добра бегаеце на хадулях? Вы лічыце сваёй добрай якасцю інтэлектуальныя магчымасці – тады сярэднявечная віктарына для Вас. Зрабіце фота на памяць з рыцарамі ў спецыяльнай фотазоне альбо вырабіце сваю ўласную манету пад кіраўніцтвам сапраўднага каваля!

Кірмаш

Вы зможаце паспытаць найсмачнейшыя стравы беларускай кухні, прысмакі на любы густ. А дыджэі з каманды радыё ЮНІСТАР (UNISTAR) не дадуць засумаваць.

Узлётная (Дэльтапланы і верталёты)

Дэльтаплан – гэта забава для аматараў «каб дух захоплівала»! На 10 хвілін Вы зможаце ўявіць сябе птушкай у небе, размахнуць рукі шырэй і адчуць вецер на сваім твары!

Для аматараў менш экстрэмальнага паветранага транспарту – палёт на верталёце. Толькі з вышыні можна па-новаму адкрыць для сябе родныя мясціны і па-сапраўднаму ацаніць прыгажосць беларускай прыроды.

Фольк-пляцоўка

Музейны сектар «Цэнтральная Беларусь» гасцінна сустрэне наведвальнікаў сваёй цікавай праграмай на фальклорнай пляцоўцы.

Жакей (Язда на конях)

Зносіны з гэтымі ветлівымі, добрымі жывёламі прынясуць Вам мора задавальнення і пакінуць цудоўныя ўспаміны! Язда верхам, надзвычайнай прыгажосці краявіды – усё гэта ў спалучэнні забяспечыць яркі і запамінальны адпачынак.

Забаўляльная

Разнастайныя забавы, якія бясспрэчна прыйдуцца па душы дзецям любога ўзросту: ад надзіманых замкаў і батутаў да велізарных празрыстых шароў – зорбаў – у якіх не так ужо лёгка перамяшчацца, як здаецца на першы погляд!

Здаровы лад жыцця

Гульцы футбольнага клуба «Крумкачы» пакажуць майстар-клас для ўсіх гледачоў, ну а самыя смелыя змогуць паспаборнічаць з хлопцамі з каманды. Хто апынецца лепей – зойме месца ў зборнай!

Не думайце, што абыграць «Крумкачоў» лёгка, бо за два гады існавання футбольны клуб атрымаў права гуляць у Вышэйшай лізе чэмпіянату Беларусі па футболе, і хлопцы не спыняюцца на дасягнутым!

Карабас Барабас (Тэатральная пляцоўка)

Мабыць, адной з самых яркіх пляцовак нашага фестывалю стане тэатральная паляна. Тут вас чакаюць вясёлыя прадстаўленні, лялечныя забавы, казачныя персанажы, маскарад – сапраўдныя прыгоды для маленькіх і вялікіх! Больш за тое, кожнае дзіця зможа паспрабаваць сябе ў ролі артыста і прыняць удзел у інтэрактыўных спектаклях! На тэатральнай паляне сапраўды сумна не будзе!

«Яноція» (Кантактны заапарк)

Прама на адкрытым паветры, ў загонах будуць пасвіцца козы і авечкі. Рыжых лісіц можна разглядаць і карміць колькі душы заўгодна, а пухнатых трусоў – смела браць на рукі. Не абыдзецца і без экзотыкі: шыншылы, яноты, бурундукі, тхоры і іншыя жывёлы. Свае пачастункі для насельнікаў «жывога кутка» браць ня трэба – прысмакі будуць прадавацца на ўваходзе.

«Мой ласкавы і пяшчотны звер» (Музычная пляцоўка)

У праграме:

  • Павел Любамудраў и струнны аркестр «Метамарфоза»

Маладзёжны аркестр пад кіраўніцтвам таленавітага выпускніка Санкт-Пецярбургскай кансерваторыі Паўла Любамудрава у лютым 2016 года з аглушальным поспехам выступіў на разагрэве ў амерыканскіх металістаў Manowar. Зараз жа ён працягвае пакараць новыя вышыні!

  • Міхаіл Снітко і сімфанічны аркестр «Алімпія класіка»

Аркестр «Алімпія Класіка», які ўзнік у 2013 годзе пры Беларускім саюзе музычных дзеячаў, складаецца з вядучых музыкаў нашых лепшых калектываў: сімфанічных аркестраў Вялікага тэатра, філармоніі (Дзяржаўны акадэмічны сімфанічны аркестр (ДАСА)), Дзяржаўнага камернага аркестра Беларусі.

На нашым фэсце абодва аркестра будуць выступаць у адкрытым полі! Цудоўная музыка і непаўторная беларуская прырода – такое ні ў адной канцэртнай зале не ўбачыш!

Добрая музыка спрыяе добраму настрою і праяўленню творчых здольнасцяў, таму мы ўсталюем мальберты недалёка ад сцэны.

Дабрачыннасць

10% ад прададзеных квіткоў будуць пералічаны на рахунак міжнароднага дабрачыннага фонду дапамогі дзецям «ШАНС».

Кошт квіткоў:

с 21 мая па 3 чэрвеня

дзіцячы 95 000, дарослы 190 000, сямейны (2+1) 427 500, сямейны (2+2) 513 000

4-5 чэрвеня ў касах на фестывалі

дзіцячы 120 000, дарослы 240 000, сямейны (2+1) 540 000, сямейны (2+2) 648 000

 

Як нас знайсці?

Музей знаходзіцца ў 4-х км ад МКАД за аўтарынкам “Малінаўка” за в. Азярцо

Праезд ад аўтастанцыi «Паўднёва-Заходняя», ад прыпынка “ст. метро Пятроўшчына”, “ст. метро Малінаўка” ў накірунку: Мiнск – Гарадзiшча, Дубянцы, Новы Двор, Чыкі

№357-Дубянцы- 13:50, 16:05;

№170Э 9:00, 10:00, 11:00, 12:00, 13:00, 14:00, 15:00, 16:00,

Маршрутнае таксі 10:00 10:55 12:00 12:55 14:25 15:25 17:05 17:55 19:10

 

Падрабязная інфармацыя на сайце – www.etna.by


Вам можа быць цікава

Выстава «Рэстаўрацыйная майстэрня» ў Віцебску

25.04.2025 11:00 - 31.08.2025 18:00 мастацкі музей (вул. Леніна, 32)

Выстава Іллі Гічана «53/27» у Мінску

03.05.2025 18:00 - 02.06.2025 19:00 галерэя «Арт Фабрыка» (вул. Свярдлова, 2)

Фотабёрдынг у Бярэзінскім запаведніку

17.05.2025 12:00 - 18.05.2025 18:00 Бярэзінскі запаведнік

Ноч музеяў у Азярцы

17.05.2025 (19:00 - 23:00) музей народнай архітэктуры і побыту

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ