Дзіцячы інтэрактыўны спектакль "Наступны прыпынак: невядомая галактыка"

02.06.2019 12:00 - 16:00 кафэ "Грай" (вул. Інтэрнацыянальная, 33) 10 BYN
2 чэрвеня #ДзіцячыКлюб запрашае на дзіцячы інтэрактыўны спектакль "Наступны прыпынак: невядомая галактыка". 

Як вы думаеце: мы адны ў сусвеце? Гэтае пытанне хвалюе людзей цягам многіх стагоддзяў. А калі б аднойчы вы сустрэлі незвычайнага прафесара, які запрасіў бы вас адправіцца з ім у касмічнае падарожжа, вы б паляцелі? Калі адказ "так!", то ў нас ёсць добрая навіна, вы можаце сустрэцца з ім ужо зусім хутка! І больш за тое, у вас ёсць магчымасць паляцець у космас на сустрэчу з прыгодамі! 
Гэта будзе незвычайная вандроўка, падчас якой вы сустрэнецеся з іншапланетнікамі, наведаеце некалькі новых планетаў, дапаможаце нашым героям і даведаецеся шмат новага і цікавага! 
Надзявайце свае касмічныя касцюмы ды прыходзьце! (Усе ў касцюмах атрымаюць падаруначкі) 

РЭГІСТРАЦЫЯ ў гугл-форме: https://forms.gle/6CpAfqQ8TdauPHP26
Калі: 2 чэрвеня. 12:00 і 16:00 (на выбар) 
Дзе: кафэ "Грай" (Інтэрнацыянальная, 33) 
Уся дадатковая інфармацыя: +375447696394

Вам можа быць цікава

Выстава «Каб адчуваць» ў Гомелі

09.04.2026 19:00 - 07.06.2026 17:00 Палац Румянцавых і Паскевічаў (пл. Леніна, 4)

Выстава Лізы Дземух «This is She» ў Варшаве

23.05.2026 19:00 - 06.06.2026 19:00 прастора МІТ (Stalowa 36)

Рыцарскі фэст у Крэўскім замку

13.06.2026 (16:00 - 20:00) Крэўскі замак

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ