Дзве лекцыі па дызайне ў Мінску

09.10.2025 19:00 - 19:00 Палац мастацтваў (вул. Казлова, 3) 35 рублёў

У чацвер, 9 кастрычніка, у Палацы мастацтваў у межах Восеньскага салону адбудуцца адразу дзве лекцыі: а 19-й - прадметная размова з дызайнерам Андрэем Ананенкам і ў 19.30 - лекцыя заснавальніка архітэктурнай майстэрні "Majsterni" Максіма Верамеюка "Як нараджаецца эстэтыка".

Прадметная размова – гэта фармат шчырага дыялогу, дзе любы глядач можа задаць любое пытанне.

А на лекцыі пра эстэтыку даведаецеся:
❓ Што робіць форму прыгожай? 
❓ Чаму адны будынкі і прадметы цешаць вока, а іншыя - не? 

Пагавораць аб нараджэнні архітэктурнага вобразу, аб тым, што ёсць архітэктура і што ёсць эстэтыка. 

Ад мінулага, калі архітэктар сумяшчаў у сабе і праектаванне будынкаў, і дызайн інтэр'ераў, і дэкор, - да сённяшняга свету масавай вытворчасці і падзелу прафесій. 

Разам разбяруцца, як нараджаецца прыгажосць: імгненны парыў таленту, дбайны пошук або шматгадовая праца майстра. 

Пагавораць і пра гармонію, выразнасць формы і тое, як мастацтва архітэктуры і дызайну ўплывае на наша ўспрыманне і эмоцыі.

Квіткі - 35 рублёў за дзве лекцыі (у кошт уваходзіць квіток на выставу). Бярыце па спасылцы.


Вам можа быць цікава

Выстава Анастасіі Чадзій "Палессе" ў Мінску

12.12.2025 18:00 - 18.01.2026 20:00 Галерэя ДК (вул. Герцэна, 2а)

Сустрэча "ЛабаРАторыя паэтычнай метафізікі" ў Мінску

17.12.2025 (19:00 - 20:00) Музей Максіма Багдановіча (вул. Багдановіча, 7а)

Калядныя спевы з Вольгай Барышнікавай у Беластоку

20.12.2025 (15:00 - 17:00) Сядзіба Фонду Tutaka (ul. Ciołkowskiego, 24)

Умоўна геніяльнае шоу ў Тбілісі

20.12.2025 (16:00 - 18:00) Speak easy (33 Mikheil Tsinamdzghvrishvili)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ