“Дзяцінства па-беларуску: кім мы будзем, калі вырасцем?”

01.04.2016 19:00 - 21:00 New York Coffee (б-р Касманаўтаў, 40) Уваход вольны!

Кампанія “Будзьма беларусамі!”запрашае на сямейнае афлайнавае ток-шоў, якое адбудзецца ў Брэсце 1 красавіка.

За апошнія пяць гадоў колькасць беларусаў, якія валодаюць беларускай мовай, скарацілася на 14%, і адна з  прычын – дэмаграфічная: беларусаў становіцца меней. Беларускай мовы таксама менее,  бо толькі ў 7 сем’ях са 100 дзеткі з маленства чуюць беларускую мову.  Ці назавуць самыя маленькія грамадзяне краіны сябе беларусамі праз 10-15 гадоў, і калі так, то што яны будуць мець на ўвазе? Грамадская культурніцкая кампанія “Будзьма беларусамі!” запрашае абмеркаваць, што стаіць за гэтымі лічбамі, і скіраваць zoom калектыўнай увагі на пытанні, з якімі сутыкаюцца ў канкрэтных сем’ях:

“Мы хацелі б размаўляць з сынам па-беларуску, аднак як ён будзе камунікаваць з аднагодкамі?”, “Як можна выхоўваць дзіця па-беларуску, калі навокал усе размаўляюць па-руску?”, “Дзе знайсці дзіцячыя кніжкі і забаўлянкі па-беларуску?”, “Навошта ўвогуле ўсё гэтае “беларускае”, галоўнае, каб вырас добрым чалавекам”…

Самі берасцейцы і госці мерапрыемства, якія абралі не самы просты шлях выхавання дзетак, раскажуць пра ўласны досвед выхавання і адукацыі сваіх дзяцей па-беларуску і ў беларускай традыцыі. У сустрэчы возьмуць удзел:

Таццяна Малашчанка, актыўная маці, і яе дачка Яся (г. Баранавічы);

Святлана Чакушка і Ганна Архіпенка, стваральніцы праекта “Забаўлянкі для Янкі”;

Аляксандра Грынь ,вядучая курсаў “Мова Нанова дзяцям” у Брэсце, настаўніца пачатковых класаў.

Усё, што вы хацелі ведаць пра выхаванне беларускасці, але не ведалі, у каго спытацца!

1 красавіка, 19.00
New York Coffee (б-р Касманаўтаў, 40)
Уваход вольны!

Даведкі: +37529 727 30 97, Зміцер Назараў
hardzones@gmail.com, razam@budzma.org


Вам можа быць цікава

Выстава «Рэстаўрацыйная майстэрня» ў Віцебску

25.04.2025 11:00 - 31.08.2025 18:00 мастацкі музей (вул. Леніна, 32)

Выстава Уладзіслава Бохана «Навіны зніадкуль» у Нахадзе

26.06.2025 18:00 - 14.09.2025 17:00 GVUN Malá — Španielova pasáž (Plhovská 862)

Андрусь Такінданг у Берліне

10.07.2025 (19:00 - 21:00) kvartira62 (Lübbener Str. 18)

Беларуская сустрэча ў Алясніцы

19.07.2025 (14:15 - 20:00) пад базылікай Св. Яна Апостала (Łużycka 4)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ