Дзяды ў Вільні

11.11.2023 15:00 - 17:00 Беларускі дом (Vilniaus, 20) Бясплатнае

У суботу, 11 лістапада, у Цэнтры беларускай супольнасці і культуры святкуюць Дзяды.


Дата: 11 лістапада

Час: з 15.00 да 17.00 (час мясцовы)

Месца: Беларускі дом, Vilniaus, 20, Вільня

У праграме:

Супольны абед

Дзяды — гэта ў першую чаргу сямейная вячэра.

Прыгатуюць куццю, гульбішнік, кулеш малочны з гарбузом, мясную страву, страву ў гаршчочку, скібкі з зелянінай, кісель.

Прыносьце і вы да стала смачныя стравы. А калі няма часу прыгатаваць нешта самастойна, заўсёды да месца будуць каўбаса, яблыкі, печыва, арэхі і г.д.

Звярніце толькі ўвагу: свята безалкагольнае.

Стварэнне супольнага дрэва продкаў

Прыносьце раздрукаваныя фота памерлых родзічаў (ці прыносьце фота на флэшцы, іх раздрукуюуь на прынтары).

Розныя актыўнасці і спакойныя гульні для дзяцей і дарослых

Прыходзьце ў беларускіх строях ды прыносьце з сабой прысмакі і фотаздымкі продкаў.

Уваход вольны!


Вам можа быць цікава

Выстава Валерыя Шчаснага «Вымярэнне» ў Віцебску

13.05.2026 10:00 - 28.06.2026 18:00 мастацкі музей (вул. Леніна, 32)

Выстава Алеся Родзіна «Экалагічная дысперсія» ў Мінску

19.05.2026 10:00 - 31.08.2026 19:00 Музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13)

Спектакль «Бежанцы 1915» у Тыкоціне

05.07.2026 (17:00 - 19:00) Salon pod Sowami (ul. Poświętna 4)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ