«Дзе Купалу хрысцілі?». Свята ў Радашковічах

12.07.2015 10:00 - 13:00 Касцёл Найсвяцейшай Тройцы (Радашковічы, вул. Савецкая, 12) Бясплатнае

Рэдакцыя catholic.by запрашае сваіх чытачоў нядзелю 12 ліпеня правесці ў мясціне, дзе ахрысцілі Янку Купалу. Гэта касцёл Найсвяцейшай Тройцы ў Радашковічах (вул. Савецкая, 12). У планах: святая Імша, цікавыя выступы, народныя гульні і развучванне народных танцаў.

Перадгісторыя:

7 ліпеня 1882 года нарадзіўся ў сям’і Луцэвічаў сын Янка, які потым стаў свету блізкаму і далёкаму вядомы як Янка Купала.

Нарадзіўся, то нарадзіўся, а вось дзе наш Янка хрысціўся?

Прывезлі яго татка і мамка хрысціць у радашковіцкі касцёл. Вось так і пачалася гісторыя збаўлення чалавека, які клікаў наш народ да волі ды праўды.

Пры гэтай нагодзе
у радашковіцкай гасподзе
ўлетку збіраемся,
ды з цікавым рукаемся!

Праграма:

  • 10.00 — святая Імша
  • 11.00 — інфармацыйнае кола:
    Выступоўцы
    :

    • кс. Кірыл Бардонаў
    • рэдакцыя часопіса “Маладосць”
    • Язэп Янушкевіч (архівіст, археограф, пісьменнік)
    • Марыя Барткова ( Дзяржаўны музей імя Я. Купалы ў Мінску)
    • Аксана Ючкавіч (catholic.by) (магчымыя змены)
  • 11.40 — народныя гульні разам з Юліяй Бажок і музыкантамі (НАН РБ)
  • 12.00 — чытанне любімых вершаў Янкі Купалы (удзельнічаюць усе жадаючыя) і ўдзел у віктарыне ад Цэнтра славянскіх моў і культур (Мінск) (віктарына для самых малодшых)
  • 12.30 — пачастунак (каб танцаваць хацелася – а не млелася!)
  • 13.00 — зноў разам з Юліяй Бажок сабраныя развучваюць народныя танцы і танчаць
  • 13.00 — заключнае слова гаспадара парафіі (кс. Аляксандр Улас) да Гаспадара і гасцей.

 

catholic.by

 


Вам можа быць цікава

Выстава «Велікодны кнігасвет» у Заслаўі

05.04.2026 12:00 - 19.04.2026 17:00 (вул. Савецкая, 29)

Майстар-клас па ляльках «Вербніца» ў Гомелі (12+)

05.04.2026 (14:00 - 16:00) філіял Веткаўскага музея (пл. Леніна, 4А)

«Relikt» ва Уроцлаве

25.04.2026 (20:00 - 22:00) Alive (Kolejowa 12)

Palina ў Лісабоне

30.04.2026 (20:00 - 22:00) Republica da Musica (R. do Centro Cultural 29)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ