Дзень Іншага горада. Прэзентацыя вынікаў Школы “Гарадскія грамадскія прасторы: устойлівае развіццё”

09.09.2017 13:00 - 20:00 Прастора "ЦЭХ" (вул. Кастрычніцкая, 16) Уваход вольны

Перфоманс з нечаканымі прапановамі да насельнікаў Кастрычніцкай вуліцы і дыскусія пра разнастайнасць памяці і практыкі ў далейшым лёсе Курапатаў, пераўтварэнне закінутай гарадзенскай пусткі ў інклюзіўную прастору і стварэнне інтэрактыўнай карты грамадскіх прастор Менску.

Па-новаму зірнуць на горад і гарадскія прасторы і разам падумаць аб тым, наколькі Іншымі яны могуць быць, запрашае 9 верасня Школа “Гарадскія грамадскія прасторы: устойлівае развіццё”.

Гэта адукацыйная праграма, што мае мэтай развіццё  ўяўленняў і практык працы з гарадскімі грамадскімі прасторамі. Яна арганізавана Лятучым Універсітэтам у партнёрстве з таварыствам “Зялёная сетка”, альманахам “Гарадскія тактыкі”, “Архітэктурным Бюро 35” і беларускай партыяй “Зялёныя”. Школа ажыццяўляе ўжо другі выпуск. Сёлета агульнай рамкай праграмы стала канцэпцыя “Зялёны горад”.

Выпускнікі Школы – маладыя архітэктары, урбаністы, грамадскія актывісты – прэзентуюць вынікі групавой даследніцкай практыкі і ўласныя праекты развіцця грамадскіх прастор.

Прэзентацыя, што прадугледжвае не толькі знаёмства з даследваннямі і праектамі, але і актыўную дыскусію ў зале, будзе праходзіць 9 верасня з 13:00 да 20:00 у прасторы “ЦЭХ” (вул. Кастрычніцкая, 16).

Праграма прэзентацыі:

13.00-13.30 – Прэзентацыя Школы “Гарадскія грамадскія прасторы: ўстойлівае развіццё”.

13.30-14.00 – Прэзентацыя 9-га нумара альманаху “Гарадскія Тактыкі” на тэму “Горад: асяродак, супольнасць, вобраз дзеяння”.

14.00-15.00 – Прэзентацыя даследавання “Мапа грамадскіх/публічных прастораў Мінска”.

15.20-16.20 – Прэзентацыя даследавання “Курапаты як месца памяці і грамадская прастора”.

16.40-17.40 – Прэзентацыя даследавання “Трансфармацыя “шэрай зялёнай зоны” ў грамадскую прастору. Дзевятоўка, Гродна”.

18.00-19.00 – “Кастрычніцкая: неідэальная і бязглуздая”. Перформанс-маніфестацыя. Прэзентацыя вынікаў даследавання супольнасці і гарадскога ландшафту.

19.00-20.00 – Урачыстае ўручэнне дыпломаў.

Вы можаце далучыцца да нас на ўвесь дзень ці наведаць толькі тую частку, што вас асабліва цікавіць. Больш падрабязнае апісанне праектаў вы знойдзеце ў разгорнутай праграме па спасылцы.

Мерапрыемства ў ФБ.

З пытаннямі да арганізатараў можаце звяртацца на пошту flyuniby@gmail.com з пазнакай “Прэзентацыя 09.09”.

 


Вам можа быць цікава

Выстава «Валерый Рубінчык: мастацтва кіно і жыцця» ў Мінску

28.04.2025 11:00 - 31.05.2025 18:00 Музей гісторыі беларускага кіно (вул. Свярдлова, 4)

Гурт «Relikt» у Варшаве

16.05.2025 (19:30 - 21:00) VooDoo Club [сцэна 2] (Aleja Prymasa Tysiąclecia 48A)

ŠUMA ў Варшаве

23.05.2025 (19:00 - 23:00) Mała Warszawa (Otwocka 14)

Вясновы Вайцюшкевіч у Сопаце

30.05.2025 (19:00 - 21:00) Teatr Atelier (al. Mamuszki 2)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ