Дзень нараджэння гурта Navi

07.05.2015 19:00 - 22:00 Мулен Руж (вул. Кальварыйская, 1) Бясплатнае

7 мая група “Navi” адзначыць Дзень нараджэння. З нагоды свята каманда рыхтуе канцэрт, які пройдзе ў сталічным клубе-рэстаране “Мулен Руж”. Госці мерапрыемства пачуюць не толькі ўпадабаныя ўжо кампазіцыі (сярод якіх, вядома, і “Адбымі мяне”), але і новыя песні гурта.

– Нам спаўняецца ўжо 2 гады, –  дзеляцца Ксенія Жук і Арцём Лук’яненка, заснавальнікі каманды. – Узрост, можа быць, і не вельмі вялікі, але за гэты час мы паспелі шмат чаго дасягнуць. Выпусцілі 2 альбомы (“Лови” і “Сонцам сагрэтыя”). Выходзілі на адну сцэну з Дзіянай Арбенінай, Сяргеем Бабкіным, групай «Mgzavrebi». Удзельнічалі ў такіх буйных фестывалях, як “Дружба”, «Halfway festival», «Бардаўская восень». А ўжо хутка выйдзем на сцэну буйнога расійскага фестывалю «Дикая мята». Таму спыняцца ні ў якім разе не збіраемся.

 

* Выступленне каманды «Navi» пройдзе 7 мая ў мінскім клубе-рэстаране “Мулен Руж” (вул. Кальварыйская, 1). Пачатак у 19:00


Вам можа быць цікава

Сустрэча з Настай Кудасавай у Празе

10.09.2026 (19:00 - 21:00) Cafe Time Music – Kavárna Muzea Hudby (Karmelitská 2, 118 00 Malá Strana)

Спектакль «Радзіва Прудок» у Познані

21.09.2026 (19:00 - 21:00) Aula Artis (gen. Tadeusza Kutrzeby 10)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ