Дзень роднай мовы ў Брэсце

21.02.2019 18:00 - 18:00 Дзедзіч (Маякоўскага 46-1) Удзел вольны

21 лютага ў офісе АРР “Дзедзіч” пройдзе музычна-літаратурная замалёўка «Хутка вясна». Гасцямі сустрэчы стануць Наталля Харытанюк, Алесь Камоцкі і Алеся Сівохіна.

Наталля Харытанюк – пісьменніца з Берасця, якая вельмі любіць кнігі, і якой бракуе менавіта беларускамоўных выданняў. Таму яна напісала, сабрала сродкі праз краўдфандзінг і выдала «Казкі старога Адамкова» – кнігу пра брата і сястру з аднаго з берасцейскіх мікрараёнаў: нехта ў ёй пазнае свой стары дворык ці сваю старую школу, а кагосьці кніга навучыць, чаму не варта доўга сядзець на адным месцы, надта гладка прычэсваць валасы ды есці невядомыя карэньчыкі з лядоўні.

Адзначым Дзень роднай мовы разам па ўсёй краіне!

Алесь Камоцкі – беларускі паэт, выканаўца ўласных песень і перакладаў папулярных песен савецкіх часоў на беларускую мову. На імпрэзу ў “Дзедзіч” ён прыедзе разам з Алесяй Сівохінай, выканаўцай песень на вершы Рыгора Барадуліна.

Што: музычна-літаратурная замалёўка «Хутка вясна».

Дзе: Берасце, вул. Маякоўскага, 46/1, АРР «Дзедзіч».

Пачатак: 18.00.

Уваход вольны.


Вам можа быць цікава

Выстава арт-суполкі Øyebliik у Беластоку

01.06.2026 10:00 - 01.07.2026 20:00 Chill Time Club (ul. Św. Rocha 5, 32)

Півоневы Фэст у Мінску

13.06.2026 12:00 - 26.06.2026 20:00 галерэя «Арцель» (Незалежнасці 58/1-6)

Купалле пад Тбілісі

21.06.2026 (17:00 - 19:00) (Асурэці)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ