Эка-турызм: адраджэнне палесскай вёскі. Неардынарнае ток-шоў пройдзе ў Гомелі

30.11.2016 18:30 - 19:00 Тайм-кафэ «Флэт» (вул. Галавацкага, 19 (гатэль «Надзея»)) Уваход вольны

Як вярнуць жыццё ў беларускую вёску: працу, грошы, дабрабыт, сучаснае жытло? І як захаваць мову, культуру, традыцыі? Ёсць людзі, якія зрабілі шмат на гэтым шляху — і гатовыя падзяліцца досведам.

Калі вы марыце жыць на вёсцы, але не перарваць сувязі з горадам; і калі вам проста цікава ведаць, дзе ў гомельскіх балотах эка-сцежкі, — прыходзьце. Аб новым абліччы беларускай вёскі пойдзе гаворка на сустрэчы.

Таксама — шмат ідэяў для бізнэса, для грамадскіх праектаў, для настаўнікаў і турыстаў.

Спікеры:
Зміцер Янкоў, эка-актывіст
Юлія Сівец, журналіст
Раман Хлебін, метадыст Гомельскага эколага-біялагічнага цэнтра

Сустрэчу ладзіць грамадская культурніцкая кампанія «Будзьма беларусамі!»

Чакаем вас 30 лістапада, у сераду, у тайм-кафэ «Флэт» (ён пераехаў у гатэль «Надзея», вул. Галавацкага, 19)

Уваход вольны.

Даведкі: +375 44 795-01-88, razam@budzma.org, budzma.by

Падзея ў Facebook


Вам можа быць цікава

Выстава «Графічныя афарызмы Міхаіла Лісоўскага» ў Мінску

17.03.2026 16:00 - 31.12.2026 17:00 Музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13)

Выстава Сяргея Кухто «Кентаўр Кухто» ў Віцебску

15.07.2026 16:00 - 30.08.2026 17:00 Выставачная зала (Белабародава, 5)

Кніжны клуб з Альгердам Бахарэвічам у Варшаве

27.08.2026 18:30 - 28.08.2026 20:00 Букіністка (ul. Smulikowskiego 4 °C)

«Свята хлеба» ў «Суле»

27.08.2026 18:30 - 28.08.2026 20:00 (вул. Цэнтральная, 14В/3)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ