Этна-Friday у Гродна: выстава і ток-шоў пра натхненне народным мастацтвам

22.11.2013 - 23.11.2013 18:30 - 22:00 Антыкафэ “Живое время» (вул. В. Траецкая, 48) Бясплатнае

22 лістапада дызайнеры і майстры абмяркуюць прысутнасць традыцыйнай культуры ў паўсядзённасці сучаснага гарадскога жыхара. Ток-шоў будзе папярэднічаць вернісаж “Этнапраект. Польска-беларускія этнаграфічныя практыкі ў маладым дызайне”.

Буслы, зубры, васількі, саломка, рушнік з арнаментам… Музейныя экспанаты, тавары ва ўнівермагу з аддзела сувеніраў ці неабходныя рэчы для кожнага сучаснага чалавека?

Пакуль у Беларусі толькі-толькі пачынаюць асэнсоўваць сваю традыцыйную культуру, у суседніх краінах этнаграфічная спадчына займае ўсё больш месца ў паўсядзённасці гараджан.

Убачыць чалавека ў вышыванай кашулі альбо сукенцы на вуліцах Кіева ці Львова – звычайная з’ява. Ва Украіне вышыванку можна купіць нават у падземным пераходзе. У Польшчы распаўсюджаны крамы з прадметамі інтэр’ера, аддзеннем і многім іншым, што зроблена рукамі майстроў і дызайнераў паводле культурных матываў таго ці іншага рэгіёну. Самая старая сетка крамаў “Cepelia” працуе ўжо амаль 30 год.

Як беларускія творцы і вытворцы могуць адказаць на ўзрастаючы попыт на т. зв. этнадызайн? Як выкарыстоўваць культурную спадчыну сёння? Ці можа быць этнадызайн бізнэсам? Ці гэта справа за ідэю? Як зрабіць, каб саломка, буслы і вышыванкі сталі звычайным атрыбутам паўсядзённасці без вяртання ў “каменны век”?

Пра ўсё гэта гаворка пойдзе пад час ток-шоў “Саломка і буслы: разбураем стэрэатыпы!”

У размове пра натхненне народным мастацтвам чакаецца ўдзел:

Алена Трафімава (www.alenatrafimava.com), прамысловы дызайнер, каардынатар “Этнапраекта”, выпускніца факультэта дызайна Акадэміі мастацтваў (Кракаў), каардынатар “Этнапраекта”

Ігар Міхна, кіраўнік этнакрамы “Рагна” (Мінск)

Яўгенія Станіна і Вадзім Лагун, гаспадары галерэі “Ткалля” (Гродна)

Ток-шоў спалучана з адкрыццём выставы “Этнапраект. Польска-беларускія этнаграфічныя практыкі ў маладым дызайне”. Маладыя дызайнеры з Беларусі і Польшчы цягам двух тыдняў вандравалі па вёсках гістарычных рэгіёнаў абедзвюх краін, наведвалі лекцыі і майстар-класы па традыцыйнай культуры. У выніку ўдзельнікі пераасэнсавалі паняцце народнай, традыцыйнай культуры і стварылі свае праекты. У іх аб’ядналіся сучаснасць і традыцыя. На вернісажы будуць прадстаўлены працы ўдзельнікаў ІІ (2012 г.) і ІІІ выпускаў (2013 г.).

Выстава “Этнапраект. Польска-беларускія этнаграфічныя практыкі ў маладым дызайне” працягнецца да 1 снежня 2013 г..

22 лістапада

Пачатак 18.30

Антыкафэ “Живое время» (вул. В. Траецкая, 48)

Уваход 35 000 руб.

Спецыяльны бонус для дзяцей і бацькоў: аўтарскі цмачыны майстар-клас ад Алены Трафімавай!

Дызайнер пакажа, як зрабіць цацачнага цмока з экалагічнай сыравіны. Усе матэрыялы і інструменты прадстаўляцца на месцы.

http://smoklatajacy.pl/

23 лістапада

Пачатак: 12.00

Антыкафэ “Живое время» (вул. В. Траецкая, 48)

Уваход: 60 000 руб.

Дадатковая інфармацыя:

8029 7843221, 8029 1068594 (Хрысціна Марчук, вядучая ток-шоў)


Вам можа быць цікава

Выстава інсітнага мастацтва ў Полацку

16.05.2026 10:00 - 31.08.2026 18:00 музей традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер'я (вул. Войкава, 1)

Піўная лекцыя ў Брэсце

19.08.2026 (19:00 - 21:00) ТЦ «Микс» (бар «Люстра») (вул. 28 Ліепня, 37А)

«Кушлянскі фэст — 2026»

22.08.2026 (12:00 - 16:00) Музей-сядзіба Францішка Багушэвіча «Кушляны» (вул. Стрыпуцкая, 12А)

Кніжны клуб з Альгердам Бахарэвічам у Варшаве

27.08.2026 18:30 - 28.08.2026 20:00 Букіністка (ul. Smulikowskiego 4 °C)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ