Бясплатныя экскурсіі, прымеркаваныя да Дзядоў у Варшаве

30.10.2021 11:00 - 11:00 ------------ Бясплатнае

Цэнтр беларскай салідарнасці запрашае на бясплатныя экскурсіі, прымеркаваныя да Дзядоў у Варшаве.


Калі: 30 кастрычніка. 

Можна абраць зручны час (11.00, 13.00 ці 15.00)

Каб трапіць на экскурсію, зарэгіструйцеся ў гугл-форме па спасылцы. 

Мы звяжамся з вамі і паведамім дакладнае месца збору.

Мы ня першыя, хто па розных прычынах з’язджаў з Беларусі. Па ўсім свеце ёсць пахаванні нашых землякоў, якія збягалі з радзімы ці шукалі лепшай долі ў далёкіх краях. Асабліва шмат беларускіх пахаванняў на Павонзкіх могілках.

Гэта самыя старыя могілкі польскай сталіцы, дзе пахавана шмат важных для беларускай культуры асобаў: Станіслаў Манюшка, адзін з кіраўнікоў паўстання 1863 года Баляслаў Аскерка, гетман ВКЛ Міхал Казімір Агінскі, адзін з першых беларускамоўных паэтаў Вінцэсь Каратынскі, этнограф Міхал Федароўскі, нарачоная Каліноўскага Марыя Ямант. Падчас экскурсіі мы распавядзем іх гісторыі і пабачым іх пахаванні.


Вам можа быць цікава

Інсталяцыя #FramedInBelarus у Празе

11.06.2026 19:00 - 14.09.2026 19:00 Нацыянальная галерэя Прагі (Вялікая зала), палац кірмашоў (Dukelských Hrdinů 530/47,)

Майстар-клас па гарлячках у Гомелі (12+)

27.06.2026 (14:00 - 16:00) філіял Веткаўскага музея (плошча Леніна, 4а)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ