Экскурсія «Па „беларускіх“ вуліцах Тэль-Авіва» з Алесем Белым

16.12.2022 10:00 - 12:00 плошча Бяліка free donation

У пятніцу, 16 снежня, гісторык Алесь Белы кліча беларусаў Тэль-Авіва на шпацыр па «беларускіх» вуліцах!



Дата: 16 снежня

Час: 10.00 (час мясцовы)

Месца збору: плошча Бяліка, Тэль-Авіў 


Выхадцы з сучаснай тэрыторыі Беларусі адыгралі важную ролю ў гісторыі Ізраіля і Тэль-Авіва.

Так, ідэя заснавання горада належыць гарадзенцу Аківе Ар’е Вайсу, а ідэя назваць яго Тэль-Авівам, паводле іўрыцкай назвы перакладу рамана Герцля «Старая-Новая Зямля», — Менахему Шэйнкіну з Бешанковіцкага раёну.

Выхадцы з Беларусі былі і прэзідэнтамі, і прэм’ер-міністрамі Ізраіля, вядомымі літаратарамі, журналістамі, навукоўцамі, дзеячамі культуры.

Нічога дзіўнага, што шмат вуліц, плошчаў, паркаў Тэль-Авіва названа ў іх гонар. Асабліва густа яны сустракаюцца абапал восі вуліц Баграшоў — бульвар Бенцыён — Мармарэк у паўднёвай частцы Тэль-Авіва.

То далучайцеся да шпацыру, каб даведацца больш пра землякоў, чые імёны засталіся ў гісторыі Ізраіля!

Удзел — free donation.




Вам можа быць цікава

Выстава фатаграфій Уладзіміра Кавальчука з Мінску

04.03.2026 18:00 - 22.03.2026 19:00 галерэя "Цэнтр" (вул. Гікалы, 4)

Імпрэза “Гуканне вясны” у Суле

14.03.2026 14:00 - 15.03.2026 16:00 парк гісторыі Сула (Сула)

Майстар-клас па саламяных птушачках у Гомелі

21.03.2026 (12:00 - 14:00) філіял Веткаўскага музея (плошча Леніна, 4а)

Дзіма Нарышкін ва Уроцлаве

29.03.2026 (18:00 - 19:30) WędrówkiPub (Podwale 37/38)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ