Экскурсія «Спасава слабада. Стараабрадцы Гомеля» ў Гомелі

31.03.2024 12:00 - 15:00 філіял Веткаўскага музея (пл. Леніна, 4а) 6 рублёў


 У нядзелю, 31 сакавіка, філіял Веткаўскага музея кліча на экскурсію па Спасавай Слабадзе.




Дата: 31 сакавіка

Час: 12.00

Месца збору: філіял Веткаўскага музея, пл. Леніна, 4а, Гомель


З часоў свайго існавання, а менавіта, з сярэдзіны XVIII стагоддзя, раён Спасава Слабада быў месцам пражывання стараабрадцаў. Адзін з самых заможных і дагледжаных раёнаў горада ствараў своеасаблівы імідж Гомеля як горада гандляроў, чыгуначнікаў, дробных прадпрымальнікаў і рамеснікаў. 


Вядзе экскурсію дырэктар музея Юрый Катляроў.


 Падчас экскурсіі вы: 

разгледзіце гісторыю Гомеля праз малавядомыя факты пра яго стараабрадніцкую спадчыну; 

даведаецеся гісторыю стараабрадцаў Гомеля, захаваную і страчаную спадчыну, дамы, сакральныя збудаванні; 

з дазволу настаяцеля стараабрадніцкай Спаса-Праабражэнскай царквы, айца Сергія, патрапіце ў сам храм. 



Кошт — 6 рублёў.


 Месцаў вобмаль — толькі 10 чалавек, таму спяшайцеся запісацца па нумары +375 232 50-96-98 альбо праз дырэкт музея.






Вам можа быць цікава

Інсталяцыя #FramedInBelarus у Празе

11.06.2026 19:00 - 14.09.2026 19:00 Нацыянальная галерэя Прагі (Вялікая зала), палац кірмашоў (Dukelských Hrdinů 530/47,)

Выстава Юры Шуста «Жывіца* Сонечнае спляценне» ў Варшаве

16.07.2026 19:00 - 27.09.2026 19:00 Zachęta Narodowa Galeria Sztuki (Plac Małachowskiego 3)

Выстава «Petroleum» у Гомелі

04.09.2026 17:00 - 18.09.2026 17:00 галерэя Вашчанкі (вул. Карповіча, 4)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ