Экскурсія «Станіслаў Шабунеўскі. Гомель — ад эклектыкі да мадэрна» ў Гомелі

14.06.2026 11:00 - 13:00 у скверыку насупраць будынка БелДУТа, што на вуліцы Камсамольскай 15 BYN
У наступную нядзелю, 14 чэрвеня, філіял Веткаўскага музея ў Гомелі запрашае на экскурсію «Станіслаў Шабунеўскі. Гомель — ад эклектыкі да мадэрна».

Вас чакае шпацыр па архітэктурнай спадчыне выбітнага гомельскага архітэктара, які спраектаваў адны з самых знакавых будынкаў горада.

На экскурсіі вы паглыбіцеся ў жыццё цэнтральнай часткі горада канца XIX — пачатку XX ст. (перыяд бурнага дэмаграфічнага і эканамічнага росту) з яго забудовай, паўсядзённым жыццём, праблемамі і станоўчымі тэндэнцыямі.

На свае вочы ўбачыце творчы шлях і эвалюцыю стылістыкі ў архітэктуры гарадскіх сядзіб, даходных дамоў, банкаўскіх і забаўляльных устаноў.

Правядзе экскурсію дырэктар музея Юрый Катляроў.

Месцаў абмежавана.

Кошт удзелу — 15 рублёў. Просяць перадаплату. Запісвайцеся па нумары +375 232 50-96-98.




Вам можа быць цікава

Выстава шэдэўраў Парыжскай школы ў Мінску

26.06.2026 10:00 - 30.08.2026 18:00 палац мастацтваў (вул. Казлова, 3)

Выстава «Паэзія звычайнага. Прыгажосць простых рэчаў» у Магілёве

02.07.2026 10:00 - 13.09.2026 17:00 Музей В. К. Бялыніцкага-Бірулі (вул. Ленінская, 37)

Фэст нямога кіно і сучаснай музыкі КІНЕМО ў Брэсце

07.08.2026 21:00 - 09.08.2026 23:00 дворык філармоніі (вул. Арджанікідзэ, 14)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ