Віталь Рыжкоў у Брне

09.12.2025 19:00 - 20:30 La Casa Verde (Táborská 256/232) Данаты

9 снежня Віталь Рыжкоў упершыню прадставіць свой паэтычны стэндап "Прэзентацыя" у Брне.


Паэт, сцэнарыст, рэжысёр і хіп-хоп артыст Віталь Рыжкоў сфармаваў уласны пазнавальны стыль, а зараз ён абгарнуў яго ў своеасаблівы "паэтычны стэндап". Гэта не проста чытанне вершаў, а сапраўднае шоў, дзе паэт злучае літаратурную творчасць з элементамі гумару, асабістымі гісторыямі і непасрэдным дыялогам з публікай. Такім чынам ён ламае стэрэатып, што размова пра паэзію — гэта пра нешта сумнае і залішне сур'ёзнае.

Паэзія і гісторыі “Прэзентацыі” Віталя Рыжкова — стракаты свет пошукаў прыгажосці і справядлівасці ўва ўсім тым, што атачае сёння кожнага, а таксама нагода сустрэцца. Энергія, нелінейнасць, рухавасць думкі, а таксама старыя і новыя творы — тое, што варта пабачыць і пачуць хаця б раз.

Рэгіструйцеся па спасылцы на сустрэчу з Віталём Рыжковым, бярыце з сабой сяброў, і зрабіце гэты вечар незвычайнай нагодай пабачыць, як жыццё стварае паэзію!


Вам можа быць цікава

Выстава Аксаны Еўдакіменка "Каляровыя гісторыі" ў Магілёве

19.12.2025 16:30 - 18.01.2026 19:00 Мастацкi музей (вул. Міронава, 33)

Беларускі стэндап у Беластоку

18.01.2026 (18:00 - 20:00) Beer4u (Legionowa 14/16/lok 02)

Варожбы з гуртом "Княжыч" у Наваполацку

19.01.2026 (17:30 - 19:30) Цэнтр рамёстваў і традыцыйнай культуры (вул. Паркавая 1)

Прэзентацыя кнігі Іны Фраловай «Калі адцвіце ядловец» у Мінску (16+)

20.01.2026 (18:30 - 20:00) музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ