Лекцыя "Сімвалы Японіі - самураі, эліта нацыі" ў Мінску

27.11.2025 19:00 - 20:00 НЦСМ (пр-т Незалежнасці, 47) 20 рублёў

У чацвер, 27 лістапада, у Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў адбудзецца лекцыя Ірыны Лампе "Сімвалы Японіі - самураі, эліта нацыі" (частка 1).


Лекцыя заснавана на найноўшых навуковых даследаваннях і пераверне ваша ўяўленне аб воінскім саслоўі Японіі.

Героямі лекцыі не будуць ваяры эпохі працяглага міру (эпоха Такугавы/Эда), якія - па меркаванні саміх японскіх даследчыкаў - займаліся "кветкавымі трэніроўкамі" і штучна састарвалі свае даспехі.

Лектарка раскажа пра воінскае саслоўе як пра эліту японскай нацыі, якая на больш чым 6 стагоддзяў устала ля ўлады ў краіне.

Гісторыя з'яўлення Bushi, пачынаючы ад эпохі канца Закона Буды да эпохі войнаў Анін, і нематэрыяльная культура самураяў - усе 5 пунктаў, уключаючы Этыкет, воінскія мастацтва, Культ Клінка і два рэжымы жыцця (для ваеннага і для мірнага часу) - усё гэта ўключана ў лекцыю.

Асобным пунктам пагавораць пра знакі ідэнтыфікацыі і адрозненні на полі бою і ў мірным жыцці - фамільныя гербы.

Квіткі - 20 рублёў. Рэгіструйцеся па спасылцы.


Вам можа быць цікава

Казкі ў Траецкім у Мінску

27.11.2025 (19:00 - 12:00) Музей гісторыі беларускай літаратуры, (вул. Багдановіча, 13)

NAVIBAND у Гданьску

14.12.2025 (20:00 - 23:00) Drizzly Grizzly (Elektryków 1)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ