• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша

АФІША

Мінск

Equilibrium. Уладзімір Сакалоўскі. Персанальная выстава

Пачатак: 02.09 (18:00)
Канец: 02.09 (18:00)
Палац мастацтва
(Мінск, вул. Казлова, 3)
Google

2 верасня (18-00) у прасторы ZAL #2 будзе адчынена персанальная выстава Уладзіміра Сакалоўскага «Equilibrium».



Equilibrium — ад лацінскай мовы перакладаецца як аequus — «роўны» + libra «весы: раўнавага». Эквілібрыўм — асаблівая форма раўнавагі, праз якую Чалавек здольны спасцігнуць сутнасць фарміравання Сусвету. Гэта форма ўзаемадзеяння Чалавека з навакольным асяроддзем, раўнавага яго саціяльнага існавання, што ўтварае сваеасаблівы Баланс успрымання соцыўма.

Уладзімір Сакалоўскі фарміруе прастору Пустэчы праз геаметрычныя плоскасці, якія ўвасабляюцца і паўтараюцца аднатыповымі дамамі, прадметамі мэблі, прамысловымі прадпрыемствамі і пустынымі ландшафтамі. Гэта Зямля, дзе нікога няма, дзе адсутнасць мае большае значэнне, чым прысутнасць. І гэтая Пустэча толькі павялічваецца і памнажаецца. Адначасова такі Свет з’яўляецца і аховай ад знешняй небяспекі. Мастак невыпадкова ў сваёй пластычнай сістэме ўвасабляе вобраз Сям’і, якая пажыццёва выкарыстоўвае, напрыклад, працівагаз, як сродак абароны і дадатковых межаў.

Сусвет Уладзіміра Сакалоўскага не адкідвае ценяў і пры гэтым мае эстэтычнае значэнне, таму што эфект адсутнасці — гэта форма абмежаванага існавання, дзе людзі пасля паглыблення ў віртуальную прастору раптам убачылі абязлічанае наваколле. У. Сакалоўскі стварыў прататып Свету пост інфармацыйнай эпохі. Чалавек у партрэтах У. Сакалоўскага выглядае напалоханым і збянтэжаным, але мастак пакідае надзею на фарміраванне адноўленага грамадства, таму што рэальны Сусвет нікуды не знікае, а Новаму чалавеку належыць знайсці і адкрыць яго зноў.

Куратар: Кацярына Янкоўская.

Выстава працуе з 02.09. па 13.09.2021 верасня ўключна.

Адрас: г. Мінск, вул. Казлова, 3, «Палац мастацтва».

Час працы: 3 11-00 да 21-00, без выходных.

Тэлефоны для даведак: +375(33) 630 06 66, +375 (29) 264 68 48.



« Папярэдняя падзея
Наступная падзея »

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Лідар «Океана Ельзи» Святаслаў Вакарчук пракаментаваў прысуд за сваю песню ў Мінску
    • Мікалай Пачкаеў: «Беларуская лацінка далёкая ад польскай, а гістарычнай сувязі сучаснага кірылічнага алфавіту з тэкстамі старабеларускай мовы няма»
    • Гурт NaviBand выпусціў новы сінгл з украінскай спявачкай Tayanna. Паслухайце, як нашы мовы гучаць разам
    • «Нікому няма справы, ці беларусы — нашчадкі паўстанцаў-1863, Каліноўскага, ВКЛ, Вітаўта, Астрожскага»
    • «Цяпер у мяне ёсць месца, дзе я магу быць шчырай і не думаць пра тое, каб выжыць»: актрыса Святлана Зелянкоўская адкрыла ў Варшаве тэатр-студыю
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип